Члены гімназічнага антынаркатычнага атрада "Здаровая хваля" арганізавалі для навучэнцаў 5-6 класаў акцыю, прысвечаную лічбавай бяспецы "Лічбавы след".
Члены атрада выступілі перад навучэнцам з інфармацыяй аб правілах кібербяспекі.

Навучэнцы 5-6 класаў зрабілі плакат аб тым, чым можна і нельга дзяліцца ў сетцы.
Дзеці даведаліся важныя факты і замацавалі ўжо існуючыя веды.