Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Электронны зварот

Форма электроннага звароту

Разгляд электронных зваротаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з законам  "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" (18 ліпеня 2011 г. № 300-З):

1. Электронныя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных гэтым артыкулам.

2. Электронныя звароты накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі з дапамогаю глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт на адрас іх электроннай пошты або размяшчаюцца ў спецыяльнай рубрыцы на іх афіцыйных сайтах у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт у адпаведнасці з усталяванымі заканадаўствам патрабаваннямі да зместу адпаведных сайтаў. 

3. Электронныя звароты павінны выкладацца на беларускай або рускай мове.

Электронныя звароты грамадзян павінны ўключаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы);
  • выкладанне сутнасці звароту,
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты; 
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Пісьмовыя звароты, якія не адпавядаюць названым патрабаванням, могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці.


Пісьмовыя звароты таксама могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

  • звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;;
  • звароту ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

4. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме. 

5. Адказы на электронныя звароты, а таксама паведамленні заяўнікам аб пакіданні іх электронных зваротаў без разгляду па сутнасці, аб накіраванні электронных зваротаў для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, спыненні перапіскі, прадаўжэнні тэрміну разгляду зваротаў накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, які указаны ў электронных зваротах, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай другой гэтага пункта.

6. Адказы на электронныя звароты, якія накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1 артыкула 18 гэтага Закона, а таксама змяшчаць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ці асобы, ўпаўнаважанага iм падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты.


Электронныя звароты, якія паступілі ў гімназію, разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца.

Электронны зварот накіроўваецца на адрас электроннай пошты гімназіі gymn6@minsk.edu.by  цi пры дапамозе электроннай формы (гл. вышэй).

Раздзелы сайта