Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №6 г. Мінска» была створана на базе агульнаадукацыйнай школы № 6 у 1991 годзе. Называлася яна тады "Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска".
З 20 верасня 2011 года рашэннем Мінскага дзяржаўны выканаўчага камітэта (рашэнне № 2698) дзяржаўная ўстанова адукацыі "Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска" перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гімназія № 6 г. Мінска».
У 1996, 2004, 2011, 2016 і 2021 годзе гімназія паспяхова прайшла атэстацыю. Сертыфікат аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму тыпу выдадзены ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2021 г. № 708 на падставе загада Дэпартамента кантролю якасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2021 г. № 265-і.
У гімназіі № 6 добра адладжаная сістэма зместу адукацыі і вызначана стратэгічная лінія ідэалагічнай і выхаваўчай работы. Створана і пастаянна развіваецца сістэма платных паслуг па задавальненні запытаў вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
Гімназія з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, падпарадкоўваецца ўпраўленню па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска.
Адрас гімназіі: 220113, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Усходняя, 40.
| Першы корпус гімназіі |
Другі корпус гімназіі |
Трэці корпус гімназіі |
 |
 |
 |
вул. Усходняя, 40
|
вул. Някрасава, 24 |
вул. Някрасава, 24/1 |
|
+375-17-242-30-61 (сакратар вучэбнай часткі) +375-17-242-30-61 (факс) +375-17-242-32-51 (вахта) +375-17-242-73-25 (намеснік дырэктара 1-6 классы) +375-17-282-49-71 (намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце) +375-17-242-73-29 (дырэктар)
|
|
+375-17-282-68-70 (намеснік дырэктара 9-11 класы) +375-17-292-87-91 (вахта) +375-17-242-68-29 (прыёмная дырэктара) +375-17-324-36-79 (дырэктар) +375-17-316-92-49 (намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы) +375-17-316-92-49 (факс)
|
Матэрыяльна-тэхнічная база гімназіі
Гімназія ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з нарматыўнымі і прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, Статутам гімназіі, зацверджаным упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна і зарэгістраваным упраўленнем рэгістрацыі і ліцэнзавання Мінгарвыканкаму, лакальнымі прававымі актамі.
Справаводства ў гімназіі вядзецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па справаводству ў дзяржаўных органах і арганізацыях Рэспублікі Беларусь. Прыём грамадзян ажыццяўляецца ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб звароце грамадзян", маецца журнал рэгістрацыі зваротаў грамадзян.
Дзейнасць гімназіі ажыццяўляецца на аснове Праграмы развіцця Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №6 г. Мінска». Гадавы план работы гімназіі прымаецца на педагагічным савеце ў жніўні, зацвярджаюцца дырэктарам. Гэтыя дакументы заснаваныя на аналізе вынікаў работы гімназіі за мінулы навучальны год з улікам патрабаванняў дзяржаўнага ўзроўню, самых апошніх змен у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі.
У структуры гімназіі функцыянуюць тры ступені адукацыі:
- I ступень (1-4 класы),
- II ступень (5-9 класы),
- III ступень (10-11 класы)
Пры гімназіі працуе пачатковая школа (1-4 класы). Яны размяшчаюцца ў корпусе 1 (Усходняя, 40). У пачатковай школе вучні атрымліваюць глыбокія веды па асновах навук, вывучаюць англійскую мову з 3 класа.
У 5 - 8 паралелі (5-6 класы размяшчаюцца ў I корпусе (вул. Усходняя 40), 7-8 класы - у II корпусе (вул. Някрасава 24/1)) атрымліваюць базавы ўзровень ведаў, наведваюць у адпаведнасці са схільнасцямі і інтарэсамі розныя факультатыўныя заняткі.
У старэйшых класах (9-11 класы; Някрасава, 24/1) ідзе засваенне тэарэтычных асноў навук, падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ.
Гімназісты маюць магчымасць выбару факультатыўных заняткаў і заняткаў па інтарэсах. Шырока выкарыстоўваюцца магчымасці кабінетаў інфармацыйных тэхналогій як пры правядзенні вучэбных заняткаў, так і пры правядзенні заняткаў другой паловы дня.
Рэжым працы гімназіі забяспечвае пазаўрочную занятасць вучняў. Шырокая сетка гурткоў і секцый, арганізацыя факультатыўных і стымулюючы заняткаў для вучняў, спрыяюць фарміраванню інтэлектуальнай і творчай асобы.
Важнымі паказчыкамі работы гімназіі з'яўляюцца перамогі вучняў у прадметных алімпіядах, конкурсах навукова-даследчых работ, інтэлектуальных і творчых конкурсаў розных узроўняў.
Штогод больш за 98% выпускнікоў працягваюць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.