Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №6 г. Мінска"

ХАЛІПАЎ СЯРГЕЙ СЯРГЕЕВІЧ

  • палкоўнік запасу,
  • адукацыя вышэйшая,
  • выслуга ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь складае 30 гадоў,
  • апошняя пасада - начальнік кафедры агнявой падрыхтоўкі агульнавайсковага факультэта ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь"

Чытайце падрабязней:


Галоўнай задачай кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню з'яўляецца арганізацыя і каардынацыя ваенна-патрыятычнага выхавання ў гімназіі, накіраванага на фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Радзіме, гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні абароны Айчыны і авалоданні неабходнымі для гэтага ведамі, розумам, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння з усімі патэнцыйнымі суб'ектамі ваенна-патрыятычнага выхавання.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні з'яўляюцца: 

  • арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці;
  • правядзенне прафарыентацыйнай работы з вучнямі для ўсвядомленага выбару імі навучання ў ваенных установах адукацыі;
  • ажыццяўленне абавязковай падрыхтоўкі дапрызыўнікаў да ваеннай службы ва ўзаемадзеянні з камандзірамі воінскіх часцей, падраздзяленняў, начальнікамі факультэтаў (ваенных кафедр);
  • ажыццяўленне ўліку ваеннаабавязаных ва ўстанове адукацыі і прадастаўленне справаздач у ваенныя камісарыяты, аказанне дапамогі ваенным камісарыятам у адборы юнакоў для паступлення ў ваенныя ўстановы адукацыі;
  • каардынацыя работы па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў і інш.

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару гімназіі. У рамках установы адукацыі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ўзаемадзейнічае з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, класнымі кіраўнікамі, педагогам-арганізатарам, настаўнікамі фізічнай культуры і здароўя, а таксама па забеспячэнні бяспекі з адказнай асобай гімназіі па гэтым пытанні.

Арганізацыя і планаванне дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні ажыццяўляецца ў адпаведнасці з гадавым планам работы гімназіі, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг., у якой вызначаны асноўныя рэспубліканскія мерапрыемствы ваенна-патрыятычнай накіраванасці.

Раздзелы сайта