Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Музейная экспазіцыя ў гімназіі

Музейная экспазіцыя "Барацьба беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі" створана ў другім корпусе гімназіі № 6 г. Мінска.

Экспазіцыя:

  • размяшчаецца ў корпусе 2 па адрасе вул. Някрасава, 24,
  • складаецца з 14 стэндаў і 6 вітрын,
  • распавядае пра першыя дні вайны на тэрыторыі Беларусі, буйныя бітвы першых дзён, акупацыю Мінска,
  • асобныя стэнды адведзены нашым землякам, якія служылі на фронце, партызанам, падпольшчыкам, дзецям - героям вайны,
  • матэрыялы знаёмяць з жыццём і подзвігам падпольшчыкаў І. Казінца, В. Харужай, В. Амельянюка і інш. Адмысловае месца займае стэнд, прысвечаны Захару Гало (побач з корпусам праходзіць вуліца, названая ў гонар героя),
  • экспазіцыя знаёміць таксама з паняццем генацыду беларускага народа,
  • завяршальны стэнд экспазіцыі прысвечаны мерапрыемствам, якія праводзяцца ў гімназіі ў мэтах захавання гістарычнай памяці.

З 1 верасня музейная экспазіцыя прымае наведнікаў.


Галерэя "Без тэрміна даўнасці" з'яўляецца часткай музейнай экспазіцыі "Барацьба беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі" ў другім корпусе гімназіі № 6 г. Мінска.

Раздзелы сайта