16 лістапада 2015 года падпісаны загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь "Аб удасканаленні медыцынскага кантролю за станам здароўя дзяцей"
Прапануем азнаёміцца з некаторымі пунктамі загаду:
1.2. Забяспечыць правядзенне медыцынскага агляду штогод у месяц нараджэння з выдачай даведкі ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі з указаннем групы для заняткаў фізкультурай і па неабходнасці рэкамендацыямі па абмежаванні фізічных нагрузак з улікам стану здароўя дзіцяці.
1.3. Забяспечыць у пачатку кожнага навучальнага года вызначэнне вастрыні зроку ў дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай рассаджвання ў класе.
1.12. Забяспечыць выкананне ЭКГ даследавання з абавязковай расшыфроўкай вынікаў:
- дзецям перад паступленнем ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі
- дзецям школьнага ўзросту штогод падчас правядзення медыцынскіх аглядаў.
1.13. Забяспечыць абавязковае правядзенне ў планавым парадку ультрагукавога даследавання сэрца дзецям ва ўзросце да 6 гадоў (аднаразова), да 1 верасня запланаваць і правесці абследаванне дзяцей, якія паступаюць у 2016 годзе ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі
1.14. Пры выяўленні адхіленняў на ЭКГ і УГД сэрца ў дзяцей школьнага ўзросту-допуск да заняткаў фізкультурай або спортам ажыццяўляць толькі пасля кансультацыі ўрача-кардыёлага.
Поўны тэкст загаду "Аб удасканаленні медыцынскага кантролю за станам здароўя дзяцей" глядзіце на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь