Музей "Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь"

Профіль музея - гістарычны (ваенна-гістарычны).
Экспазіцыя складаецца з шасці раздзелаў (ад 1918 года да нашых дзён), на ёй прадстаўлена 117 экспанатаў. У музеі ўстаноўлена дыярама "Вызваленне горада Мінска", створаная навучэнцамі гімназіі з дапамогай 3D-мадэлявання і магчымасцей робататэхнікі.

У музеі прадстаўлены экспанаты, якія належалі супрацоўнікам, бацькам навучэнцаў, а таксама арганізацыям і ўстановам, з якімі працуе гімназія.
Раздзелы музея:
- «Гісторыя беларускага войска. Пачатак (1918–1940)”.
- "Абарона Айчыны - святы абавязак (1941-1945)".
- "У імя міру на роднай зямлі (1946-1967)".
- «Выканаць любым коштам… (1968–1992)».
- "Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе".
- «Будучыня за намі».
Тэлефон для запісу на наведванне музея: +37517-282-68-70
Кіраўнік музея: Халіпаў Сяргей Сяргеевіч
Музей "Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь": урачыстае адкрыццё
05 мая 2025 г. у трэцім корпусе гімназіі адкрыты музей "Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь".
Удзельнікаў мерапрыемства сустракаў аркестр "Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь".

На мерапрыемстве прысутнічаюць ганаровыя госці:
- Намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Наталля Юр'еўна Ананіч.
- Намеснік начальніка па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", палкоўнік Няверка Арцём Валянцінавіч
- Ваенны камісар ваеннага камісарыята Савецкага раёна г. Мінска, падпалкоўнік Шруб Сяргей Леанідавіч.
- Начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Інэса Мікалаеўна Сабаленка.
- Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанка, ганаровы ветэран грамадскай арганізацыі ветэранаў вайны і працы Ефрасіння Іванаўна Базылёва.

Са зваротам да ганаровых гасцей і калектыву гімназіі выступіла намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Наталля Юр'еўна Ананіч.

Наталля Юр'еўна выказала падзяку калектыву гімназіі за стварэнне музея. А таксама выказала сваю ўпэўненасць у тым, што музей стане цэнтрам па захаванні памяці аб подзвігу абаронцаў Айчыны, фарміраванні высокай патрыятычнай свядомасці ў маладога пакалення, пачуцці вернасці сваёй дзяржаве, вывучэнні ваеннай гісторыі, гераічных, баявых, воінскіх традыцый, а таксама павышэнні прэстыжу Узброеных Сіл, як надзейнага гаранта.

Наталля Юр'еўна выказала падзяку калектыву гімназіі за стварэнне музея. А таксама адзначыла і выказала сваю ўпэўненасць у тым, што музей стане цэнтрам па захаванні памяці аб подзвігу абаронцаў Айчыны, фарміраванні высокай патрыятычнай свядомасці ў маладога пакалення, пачуцці вернасці сваёй дзяржаве, вывучэнні ваеннай гісторыі, гераічных, баявых, воінскіх традыцый, а таксама павышэнні прэстыжу Узброеных Сіл.

Мерапрыемства праведзена напярэдадні свята - Дня Перамогі і 80-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Да адкрыцця музея РАНС Савецкага раёна г. Мінска і ўстанова адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" правялі інтэрактыўную выставу для навучэнцаў Савецкага раёна.

Прадстаўлены:
- інжынернае абсталяванне, сродкі пажаратушэння і спецыяльнага абсталявання пажарных-выратавальнікаў Савецкага РАНС,
- Інтэрактыўныя пляцоўкі,
- узоры сучаснай зброі,
- элементы ваеннай спецыяльнай формы адзення,
- сродкі сувязі,
- інжынернае абсталяванне, сродкі пажаратушэння і спецыяльнага абсталявання пажарных-выратавальнікаў Савецкага РАНС.

Экспанаты музея "Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь"
Экспанат музея “Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь” ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска» - сталёвы шлем узору 1940 года (СШ-40)

СШ-40 - сродак індывідуальнай абароны вайскоўцаў, шырока выкарыстоўваўся ва Узброеных Сілах СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенныя гады.
У Вялікую айчынную вайну каскі выратавалі жыцці мільёнам нашых салдат. Выпускаліся яны толькі на адным заводзе ў СССР - на Лысьвенскім металургічным. У адрозненні ад састарэлай мадэлі, шлем было магчыма насіць па-над зімовым галаўным уборам. Важыць стальная частка ўсяго 800 грамаў, што стала адной з пераваг гэтага ўзору, нараўне з неверагоднай трываласцю сталі. За распрацоўку мадэлі чатыры лысьвенскія спецыялісты ў 1943 годзе атрымалі Сталінскую прэмію.
Шлем быў знойдзены ў 2024 годзе пры правядзенні будаўніча-мантажных работ па рэканструкцыі спарткомплексу "Дынама" на вуліцы Даўмана ў горадзе Мінску і перададзены ў музей сваяком аднаго з супрацоўнікаў гімназіі.
Калі вы хочаце больш даведацца пра гэты экспанат, дзверы нашага музея адчынены для вас!
Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
+375 (33) 601-28-75 (Сяргей Сяргеевіч)
Музей гімназіі «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь»: экскурсіі для дашкольнікаў
Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў - гэта выхаванне любові да роднага дома, сям'і, горада, дзіцячага сада, роднай прыроды, культурнага набытку свайго народа, выхаванне паважлівых адносін да працаўніка і яго працы, абаронцаў Айчыны, дзяржаўнай сімволікі, традыцый дзяржавы, агульнанародных свят.
У мэтах рэалізацыі плана па патрыятычнаму выхаванню дзяцей у дзіцячым садку, сёння выхаванцы ДУА «Дзіцячы садок № 371 г. Мінска» наведалі музей гімназіі «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь» .

Не пакінулі абыякавымі рабят каштоўныя экспанаты гісторыі развіцця Узброеных Сіл даваеннага часу, перыяду Вялікай Айчыннай вайны, а таксама цікавыя і вельмі запамінальныя факты і падзеі, якія раскрываюць поўную гісторыю фарміравання Узброеных Сіл незалежнай Беларусі.
Музей гімназіі "Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь": экскурсіі для ваенна-патрыятычнага атрада
24.05.2025 выхаванцы ваенна-патрыятычнага атрада "Арсенал" у рамках правядзення практычнага занятку па агнявой падрыхтоўцы прынялі ўдзел у трэніроўцы па няпоўнай разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава АК74.

Акрамя таго, у мэтах вывучэння гісторыі арміі і яе слаўных баявых традыцый, выхаванцы атрада наведалі музей гімназіі "Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь".
Музей гімназіі "Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь": экскурсіі для пачатковай школы
15.05.2025 навучэнцы 4 “Д” класа наведалі музей гімназіі “Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь”.
Галоўная мэта ў ходзе наведвання экспазіцыі - правільна перадаць ключавыя гістарычныя моманты ад фарміравання Мінскай ваеннай акругі, гераізму воінаў-беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны да развіцця і мадэрнізацыі сучасных Узброеных Сіл нашай краіны, дзейнасць якіх заснавана на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Не пакінулі таксама абыякавымі рабят каштоўныя экспанаты, цікавыя і вельмі запамінальныя факты і падзеі, якія даюць магчымасць сфарміраваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да Узброеных Сілаў незалежнай Беларусі.