У гімназіі функцыянуе творчая група па інфарматызацыі, якую ўзначальвае настаўнік інфарматыкі Градабаева І. Б.
Мэта творчай групы па інфарматызацыі:
- стварэнне ўмоў для ўдасканалення прафесійных кампетэнцый педагогаў у сферы выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.
Задачы творчай групы па інфарматызацыі:
- удасканальваць якасць адукацыйнага працэсу з улікам сучаснага ўзроўню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
- садзейнічаць бесперапыннаму павышэнню інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў з улікам умоў і магчымасцей установы адукацыі;
- прадоўжыць работу па развіццю афіцыйнага сайта ўстановы адукацыі;
- садзейнічаць выяўленню, абагульненню і распаўсюджванню эфектыўнага вопыту выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйнай практыцы.
