Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Карэкцыйна-педагагічная дапамога ў гімназіі

Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў гімназіі

На падставе Палажэння аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 №131) у дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 6 г. Мінска» функцыянуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей - пункт) як структурнае падраздзяленне.


Асноўнай мэтай дзейнасці пункта з'яўляецца аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі асобам, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і якія маюць устойлівыя або часовыя цяжкасці ў іх засваенні.

Задачамі пункта з'яўляюцца:

  • вывучэнне асаблівасцей псіхафізічнага развіцця вучняў з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
  • фарміраванне агульных здольнасцей вучэбнай дзейнасці з мэтай выканання вучнямі патрабаванняў адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі;
  • фарміраванне пазітыўнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, развіццё функцый самакантролю і адвольнай рэгуляцыі паводзін вучняў.
  • У пункце для аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі вучні аб'ядноўваюцца ў групы.

У залежнасці ад характару парушэння фізічнага і (або) псіхічнага развіцця ў пункце фарміруюцца групы для вучняў з парушэннямі маўлення і псіхічнага развіцця (цяжкасці ў навучанні).

Залічэнне вучняў у пункт ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі на падставе наступных дакументаў:

  • заявы законнага прадстаўніка вучня;
  • заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей ЦКРНіР).

Адлічэнне вучняў з пункта ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі пасля выпраўлення парушэнняў фізічнага і (або) псіхічнага развіцця. Карэкцыйна-педагагічная дапамога ў пункце аказваецца настаўнікам-дэфектолагам у форме заняткаў, накіраваных на выпраўленне парушэнняў фізічнага і (або) псіхічнага развіцця вучняў, актывізацыю іх пазнавальнай дзейнасці, нармалізацыю вучэбнай дзейнасці.

Карэкцыйна-педагагічная дапамога у пункце аказваецца з улікам узросту вучня, структуры наяўнага ў яго фізічнага і (або) псіхічнага парушэння і ў адпаведнасці з раскладам заняткаў, які зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

Перыядычнасць наведвання заняткаў вучнямі 2 - 4 разы на тыдзень.

Размеркаванне вучняў у пункце па групах ажыццяўляецца настаўнікам-дэфектолагам пункта на падставе заключэння ЦКРНіР.

Заняткі ў пункце праводзяцца з 16 верасня па 25 мая бягучага навучальнага года. Працягласць заняткаў у пункце для вучняў вызначаецца ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

Змест заняткаў вызначаецца дакументам, у якім адлюстроўваюцца мэты, задачы, прыёмы і сродкі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі і які зацвярджаецца кіраўніком установы.

Раздзелы сайта