Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя
Самадзейнае, добраахвотнае аб'яднанне дзяцей, падлеткаў і дарослых, якое прадстаўляе і абараняе інтарэсы і правы сваіх сябраў.
Самадзейная - гэта арганізацыя, дзе дзеці на роўных з дарослымі.
Добраахвотная - азначае, што дзеці ўступаюць у яе шэрагі па ўласным жаданні (тыя, хто маладзейшы за 14 гадоў, - са згоды бацькоў)
Грамадская - таму што нам падабаецца дапамагаць іншым і займацца карыснай дзейнасцю.
Мэта БРПА - дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям'і, Радзіме
Дзейнасць БРПА накіравана на:
- сацыяльную абарону дзяцей і падлеткаў;
- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення;
- развіццё спорту і турызму;
- абарону навакольнага асяроддзя;
- адраджэнне беларускай культуры;
- ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці.
Cімвалы арганізацыі
- піянерскі сцяг;
- піянерскі гальштук;
- піянерскі значок;
- салют.
БРПА дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1999/11/26 № 2, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях", іншымі актамі дзеючага заканадаўства і Статута.
БРПА мае сваю сімволіку і ўзнагароды, зацверджаныя Цэнтральным Саветам БРПА. Кожны піянерскі атрад, дружына могуць мець формы маральнага і матэрыяльнага заахвочвання. Сімволіка БРПА рэгіструецца ва ўстаноўленым законам парадку.
БРПА мае, а яе арганізацыйныя структуры могуць мець, статус юрыдычнай асобы, самастойны баланс, пячаткі, штампы, бланкі, разліковы і валютны рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.
Юрыдычны адрас БРПА: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса. 40, тэл. (017) 222-35-27, 222-30-10.
Дэвіз БРПА: - Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!
Адказ: - Заўжды гатовы!
Асноўнымі задачамі дзейнасці піянерскіх атрадаў і дружын з'яўляюцца калектыўныя творчыя справы, накіраваныя на развіццё членаў арганізацыі, паляпшэнне і пераўтварэнне грамадства, навакольнага свету, якія рэалізуюцца праз розныя праграмы.
БРПА супрацоўнічае з дзіцячымі, моладзёжнымі і іншымі грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі, чые мэты не супярэчаць Статуту піянерскай арганізацыі, падтрымлівае прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, удзельнічае ў дзейнасці міжнародных дзіцячых арганізацый і аб'яднанняў.