Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

МА настаўнікаў фізічнай культуры і працоўнага навучання

ММетадычнае аб'яднанне настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, працоўнага навучання ўзначальвае Янушкевіч Інэса Іпалітаўна, настаўнік фізічнай культуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Усяго настаўнікаў - 9 чалавек, з іх настаўнікаў фізічнай культуры - 7, настаўнікаў працоўнага навучання - 2.

На працягу апошніх 8 гадоў вучні гімназіі з'яўляюцца прызёрамі і пераможцамі ў штогадовых круглагадовых Спартакіядах агульнаадукацыйных устаноў Савецкага раёна горада Мінска.

Найлепшых вынікаў дасягнулі баскетбалісты і валейбалісты гімназіі. Зборная каманда юнакоў гімназіі па баскетболе пяць разоў, з 2009 па 2012 год, станавілася чэмпіёнам і прызёрам Школьнай баскетбольнай лігі вучняў агульнаадукацыйных устаноў горада Мінска, прапусціўшы наперад толькі вучняў спецыялізаваных баскетбольных класаў.

А зборная каманда юнакоў па валейболе ў 2010-2012 гадах займала 1-2 месцы ў Школьнай валейбольнай лізе вучняў агульнаадукацыйных устаноў горада Мінска.


Тэма работы метадычнага аб'яднання настаўнікаў фізічнай культуры на 2019/2020 навучальны год:

  • «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў фізічнай культуры і працоўнага навучання»

Мэта:

  • павышэнне якасці выкладання прадметаў "Фізічная культура і здароўе", "Працоўнае навучанне" праз удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў.

Задачы:

1. Развіваць у вучняў патрэбнасць да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, умацаваннz здароўя, развіцця асноўных фізічных якасцея і павышэння функцыянальных магчымасцей арганізма.
2. Укараненне новых падыходаў па павышэнні, развіцці і выхаванні адораных вучняў;
3. Актывізацыя дзейнасці настаўнікаў МА па паляпшэнні якасці арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна - масавых мерапрыемстваў і ўцягванне ў іх найбольшага ліку вучняў.
4. Паляпшэнне якасці адбору вучняў і выніковасці ўдзелу зборных каманд гімназіі ў гарадской і раённых спартакіядах школьнікаў, гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіядах па працоўным навучанні.
5. Стварэнне разгорнутага банка дадзеных, які раскрывае індывідуальныя здольнасці і магчымасці ў прафесійным развіцці кожнай канкрэтнай асобы настаўніка.
6. Удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў праз распаўсюджванне вопыту інавацыйнай дзейнасці ў частцы выкарыстання ў адукацыйным працэсе па фізічнай культуры і працоўным навучанні сучасных тэхналогій навучання.
7. Забеспячэнне кансультатыўнай дапамогі настаўнікам фізічнай культуры і працоўнага навучання па фарміраванні гатоўнасці працаваць у камунікатыўным рэжыме.

 


Раздзелы сайта