Тэатральная студыя "АРТ-клас"
Тэатральная студыя "АРТ-клас" дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 6 г. Мінска". Кіраўнік - Смалюгава Вольга Валер'еўна.
Тэатральная студыя АРТ-клас - гэта садружнасць навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў гімназіі. Гэта дзіўны свет, у якім усе дзеці таленавітыя і непаўторныя.
У тэатры мы вучымся:
- сцэнічнай гаворкі;
- акцёрскаму майстэрству;
- асвойваем тэхніку працы з мячом, якая развівае каардынацыю і вучыць рабоце з прадметамі.

Відэаролік "Прыходзьце да нас у тэатр!"
16-20 мая 2025 у актавай зале гімназіі адбылася прэм'ера п'есы беларускага драматурга Сяргея Гіргеля "Чырвоны Капялюш".

Мастацкі кіраўнік - Смалюгава Вольга Валер'еўна.

Тэатральная студыя "АРТ-клас" на сцэне гімназіі № 6. На сцэне выступалі чатыры склады студыі.

Тэатральная студыя гімназіі прыняла ўдзел у раённым тэатральным фестывалі "Мы спадчыннікі перамогі". 80-годдзю Вялікай Перамогі прысвечана пастаноўка "Ліст з палону".

Дзеці гімназічнага тэатра "АРТ-клас" падрыхтавалі калядныя паказы, якія ўключалі ў сябе традыцыйныя гульні, песні і танцы.
Усе ўдзельнікі свята атрымалі салодкія пачастункі і зарад добрага настрою.

26.12.2024 у актавай зале гімназіі адбылася прэм'ера спектакля "Снежная каралева праз 300 гадоў" тэатральнай студыі "АРТ-клас".

Для юных артыстаў выступленне было асабліва хвалюючым, бо гледачамі былі бацькі і блізкія сваякі.

У зале панавала атмасфера творчасці, таленту і чараўніцтва.
