Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Матэрыяльна-тэхнічная база

ДУА «Гімназія № 6 г. Мінска» размешчана ў 3-х вучэбных карпусах. Корпус № 1 размешчаны па вуліцы Усходняй, 40. Будынак трохпавярховы, пабудаваны ў 1974 годзе.

У 2007 годзе скончылася будаўніцтва яшчэ аднаго навучальнага корпуса (корпуса №3), размешчанага па вуліцы Някрасава, 24. У новым навучальным корпусе для арганізацыі адукацыйнага працэсу абсталявана 29 вучэбных кабінетаў, 15 лабаранцкіх, зала для пасяджэнняў.

У гімназіі 9 камп'ютарных класаў, з іх 2 камп'ютарныя лінгафонныя кабінеты, адзін кабінет інфармацыйных тэхналогій.

Спартыўная база гімназіі - гэта 2 спартыўныя залы, бегавая дарожка, футбольнае поле, валейбольныя і баскетбольныя пляцоўкі, тэнісны корт, гімнастычны гарадок, пляцоўкі для рухомых гульняў для вучняў малодшых класаў. Карпусы № 1, № 3 аснашчаны медыцынскімі кабінетамі. Актавая зала гімназіі абсталявана сучаснай мэбляй, а таксама музычнай, гукаўзмацняльнай і мультымедыйнай апаратурай. Бібліятэка гімназіі мае чытальную залу, кнігасховішча, абсталявана камп'ютарнай тэхнікай.

Для настаўнікаў абсталяваны настаўніцкія з сучаснай мэбляй для працы і адпачынку, інфармацыйна-тэхнічны цэнтр. Маецца піянерскі пакой, пакой БРСМ. Кабінеты аснашчаны тэхнічнымі сродкамі, аўдыё-і відэаапаратурай, камп'ютарнай і капіравальнай тэхнікай. Холы і кабінеты гімназіі аформлены ў сучасным стылі, у іх размешчана дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь і горада Мінска.

Стварэнне бяспечных умоў працы і навучання - адзін з кірункаў удасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы і гаспадарчай дзейнасці. Гэта знаходзіць адлюстраванне ў бягучым і перспектыўным планаванні работы, у вядзенні дакументацыі.

У 2018 годзе пасля рэканструкцыі адкрыты 4-х павярховы навучальны корпус №2, пабудаваны ў 1955 годзе.

Матэрыяльнае забеспячэнне і функцыянаванне гімназіі праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нарматыўна-прававымі актамі і праграмамі органаў кіравання адукацыяй.

Раздзелы сайта