Музей гісторыі прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі г. Мінска ДУА "Гімназія № 6 г. Мінска"

Дэвіз музея:
"Вывучаючы гісторыю - будуем будучыню".
Музей з'яўляецца цэнтрам развіцця пошукава-даследчай дзейнасці і творчасці навучэнцаў, выхавання грамадзянскіх і патрыятычных якасцей асобы, яе прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры.
У музеі прадстаўлены раздзелы:
- "Зараджэнне і развіццё галіновага прафсаюза" прысвечаны асноўным этапам станаўлення галіновага прафсаюза пачынаючы з 1905 года.
- "Лістая старонкі гісторыі" прадстаўлены матэрыялы і дакументы, якія асвятляюць працу дзевяці прафсаюзных з'ездаў (1995–2020 гг.).
- "Прафсаюз у асобах" Адлюстравана роля лідэраў і членаў актываў у развіцці галіновага прафсаюза.
- "Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі сёння" знаёміць наведвальнікаў з напрамкамі дзейнасці, і дасягненнямі галіновага прафсаюза.
- Прадстаўлена калекцыя сувеніраў раскрывае тэму міжнароднага супрацоўніцтва і маладзёжнага прафсаюзнага руху.
- Асобным блокам экспануецца фотадакументальны матэрыял аб прафсаюзных дынастыях.

Відэаролік аб музеі
Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
+375-17-242-30-61 (прыёмная к. 1)
Музей "Гісторыі Прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі горада Мінска": экскурсія для ганаровых гасцей
24 мая гімназію наведалі ганаровыя і паважаныя госці:
- Шчэкавіч Аляксандр Уладзіміравіч, кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска,
- Дзергач Наталля Сяргееўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь,
- Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч, беларускі дзяржаўны дзеяч,
- Сабаленка Інэса Мікалаеўна, начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска,
- Базылева Ефрасіння Іванаўна, ветэран Вялікай Айчыннай Вайны.
Для гасцей адбылася экскурсія ў музей "Гісторыі Прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі горада Мінска"
