Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Законным прадстаўнікам

Як вы думаеце, што самае важнае ў гімназіі? На гэтае пытанне можна даць масу адказаў, аднак, мяркуем, у вашых адказах так ці інакш будуць фігураваць такія суб'екты адукацыйнага працэсу як вучні, іх законныя прадстаўнікі і настаўнікі. Усё разам - адукацыйная супольнасць гімназіі № 6.

Калі ўявіць гэту супольнасць у выглядзе схемы, то суб'екты «Настаўнікі», «Вучні» і «Бацькі», ўтвараюць трохкутнік. Лініі, якія з'яўляюцца бакамі трохкутніка, будуць пазначаць ўстойлівыя сувязі, камунікацыю. Практычна немагчыма ўявіць сабе сучаснае грамадства без тэлефона, Інтэрнэту, пошты, сродкаў масавай інфармацыі і транспартнай сеткі. Так жа складана ўявіць сабе паспяховую адукацыйную супольнасць без ўстойлівага ўзаемадзеяння вучняў, настаўнікаў і бацькоў. Бакі павінны ведаць адзін аднаго, умець скаардынаваць свае намаганні, аб'яднацца вакол агульнай мэты, аднолькавай для трох бакоў адукацыйнага трохкутніка.

Вядома, адукацыйная супольнасць "Гімназія №6" не ізаляваная сістэма. Гімназія заклікана выконваць сацыяльны заказ дзяржавы, якая вызначае абавязковыя для вывучэння прадметы, прад'яўляе патрабаванні да ўзроўню адукаванасці, выхаванасці, развіцця гімназіста. І навучальная ўстанова, дзе вучні засвойваюць багаж ведаў, назапашаны чалавецтвам, вучацца арыентавацца ў патоках інфармацыі і ўзаемадзейнічаць у калектыве, і сям'я, дзе адбываецца перадача асноўнага культурнага кода дзіцяці, фарміруюцца ўменні ўзаемадзейнічаць са старэйшымі, ўбіраецца культура сямейных адносін, граюць найважнейшую ролю ў фарміраванні гарманічна развітой, адказнай, маральнай асобы, якая ўмее не згубіцца ў сучасным свеце і ў поўнай меры рэалізавацца. Гэтак жа важна ўлічваць пры гэтым індывідуальныя асаблівасці, здольнасці і схільнасці дзяцей, іх інтарэсы і захапленні.

Калі праектавалася старонка для бацькоў, мы задаліся пытаннем, што можа быць цікава ім на сайце гімназіі. Першапачаткова, у раздзел для бацькоў мы вырашылі ўключыць старонкі з графікам прыёму педагогаў-псіхолагаў і сацыяльных педагогаў гімназіі, карысныя парады бацькам, інфармацыю аб прыёме ў першы клас, а таксама спіс карысных адрасоў, куды бацькі могуць звярнуцца з нагоды здароўя і бяспекі дзіцяці.

Пасля некаторых роздумаў мы прыйшлі да высновы, што бацькам могуць быць цікавыя матэрыялы практычна ўсіх рубрык галоўнага меню сайта.

У раздзеле «Пра гімназію» можна знайсці матэрыялы пра гісторыю гімназіі, графік прыёму адміністрацыі, структурныя падраздзяленні гімназіі, стат і іншыя важныя дакументы.

Раздзел «Настаўніцкая» можа зацікавіць інфармацыяй пра настаўнікаў і дзейнасць метадыных аб'яднанняў гімназіі.

"Свет нашых захапленняў" распавядае пра пазакланую дзейнасць, у якой гімназісты рэалізуюць сябе. У раздзел таксама ўключана старонка, прысвечаная творчай лабараторыі «Суквецце»; выбраныя вершы, апавяданні, загадкі і іншыя творчыя працы вучняў і настаўнікаў гімназіі. Рэкамендуем таксама азнаёміцца са старонкай "Навіны гімназіі".


Раздзелы сайта