Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Што такое хатняе насілле

Агульнанацыянальная "Гарачая лінія" для пацярпелых ад хатняга насілля:

8-801-100-8-801 (бясплатна са стацыянарнага тэлефона)

"Гарачая лінія" працуе з 8.00 да 20.00



ПАКЕТ БЯСПЕКІ

Пакет бяспекі - зборнік рэкамендацый і дакументаў Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей. Пакет раскрывае алгарытм дзеяння, прапануюць кантакты арганізацый, якія могуць дапамагчы ў сітуацыі хатняга насілля. Перайсці>>>


Што такое хатняе насілле?

Сям'я – гэта аб'яднанне асоб, звязаных паміж сабой маральнай і матэрыяльнай агульнасцю і падтрымкай, вядзеннем агульнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, вынікаючымі з шлюбу, блізкага сваяцтва, усынаўлення.

Іншыя сваякі шлюбнай пары, непрацаздольныя ўтрыманцы, а ў выключных выпадках і іншыя асобы могуць быць прызнаныя ў судовым парадку членамі сям'і, калі яны пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку.

Насілле ў сям'і – наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сэксуальнага характару члена сям'і ў адносінах да другога члена сям'і, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і наносяць яму фізічныя і (або) псіхічныя пакуты.


Насілле ў адносінах да жанчын ахоплівае наступныя выпадкі, але не абмяжоўваецца імі:
"фізічнае, палавое і псіхалагічнае насілле, якое мае месца ў сям'і, уключаючы нанясенне пабояў, палавы прымус у дачыненні да дзяўчынак у сям'і, насілле, звязанае з пасагам, згвалтаванне жонкі мужам, пашкоджанне жаночых палавых органаў , пазашлюбнае насілле і насілле, звязанае з эксплуатацыяй».

Хатняе насілле - гэта не тое, што трэба хаваць, замоўчваць, трываць альбо пакутаваць ад яго. Выпадак сямейнага насілля, калі ён адбыўся, неабходна спыніць, каб прадухіліць яго паўтарэнне ў будучым. Існуе шэраг простых дзеянняў, якія дапамогуць разабрацца, што рабіць у сітуацыі, калі насілле адбываецца ў сям'і.


ХАТНЯЕ НАСІЛЛЕ АБО БЫТАВЫ КАНФЛІКТ?

Хатняму насіллю можа падвергнуцца любы з нас, як дзіця, так і дарослы, пажылы чалавек, жанчына ці мужчына. Муж можа праявіць агрэсію ў дачыненні да жонкі, і наадварот, бацькі ў дачыненні да дзяцей, а дзеці ў дачыненні да бацькоў, браты і сёстры – у адносінах адзін да аднаго. Дзеці могуць праявіць агрэсію ў выглядзе насілля ў адносінах да сваіх братоў альбо сясцёр.

Пры зносінах у сям'і могуць узнікаць канфлікты і сваркі, але не ўсе яны з'яўляюцца насіллем.


Асноўныя віды сямейнага насілля

Фізічнае насілле - прамое або ўскоснае ўздзеянне на ахвяру з мэтай прычынення фізічнай шкоды, якое выяўляецца ў нанясенні калецтваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, збіцці, штуршках, аплявухах, кіданні аб'ектаў і т. п.

Сэксуальнае насілле - гвалтоўныя дзеянні, пры якіх чалавека сілай, пагрозай або падманам прымушаюць насуперак яго жаданню да якой-небудзь формы сэксуальных адносін.

Псіхалагічныае насілле - нанясенне шкоды псіхічнаму здароўю чалавека, якое выяўляецца ў абразах, запалохваннях, пагрозах, шантажах, кантролі і т. п.

Эканамічнае насілле - матэрыяльны ціск, які можа выяўляцца ў забароне працаваць або навучацца, пазбаўленні фінансавай падтрымкі, поўным кантролі над выдаткамі.

Вельмі часта дадзеныя віды насілля могуць насіць комплексны характар!


НЕ САРОМЕЙЦЕСЯ ЗВЯРТАЦЦА ПА ДАПАМОГУ

Адрас - г. Мінск, пр. Ракасоўскага, 50, 220095, адміністрацыйны корпус, 2 паверх

Кантакты - кругласутачная тэлефонная крызісная інфармацыйная лінія (017)367-32-32
Тэлефон /факс (017)214-52-69; (017) 214-51-83

Электронная пошта - 7ja-by@tut.by

Мы ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/familysocialhelp
https://www.facebook.com/socialfamilyhelp


Інфармацыя для грамадзян, якія пацярпелі ад хатняга насілля

Насілле ў сям'і - наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сэксуальнага характару члена сям'і ў адносінах да другога члена сям'і, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і наносяць яму фізічныя і (або) псіхічныя пакуты. Закон РБ "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў

Хатняе насілле - гэта не тое, што трэба хаваць, замоўчваць, трываць альбо пакутаваць ад яго. Выпадак сямейнага насілля, калі ён адбыўся, неабходна спыніць, каб прадухіліць яго паўтарэнне ў будучым.

За прадастаўленнем паслугі часовага прытулку для асоб, якія пацярпелі ад хатняга насілля, вы можаце звярнуцца да спецыялістаў арганізацый (1), (2), патэлефанаваўшы па нумарах тэлефонаў:

  • (1) кругласутачная лінія 3673232
  • (2) "Гарачая" лінія 291 00 69
  • Спецыялісты, псіхолагі 223 27 28

Панядзелак: 08.00 – 17.00
Аўторак: 08.00 – 17.00
Серада: 10.15 – 20.00
Чацвер: 08.45 – 18.00
Пятніца: 08.45 – 16.45

  • Міліцыя 102
  • Упраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска (дзяжурная частка) 2920202, 292929554
  • Дадаткова па пытаннях аказання дапамогі асобам, якія пацярпелі ад хатняга насілля, якія пражываюць на тэрыторыі Савецкага раёна г. Мінска, вы можаце звярнуцца ў ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінска" па тэлефоне 396 10 66

Раздзелы сайта