Калі вы падвяргаецеся гвалту - не бойцеся казаць пра гэта адкрыта і прасіць дапамогі!
Існуе некалькі відаў гвалту:
- Фізічнае - наўмыснае нанясенне фізічных пашкоджанняў непаўналетнім дарослымі ці дзецьмі.
- Сэксуальнае - уцягванне непаўналетняга ў прамыя ці непрамыя дзеянні сэксуальнага характару, распаўсюджванне і дэманстрацыя парнаграфічных матэрыялаў.
- Псіхалагічны (эмацыйны) гвалт - адкрытае непрыманне, вербальныя пагрозы, абразы і зневажэнне годнасці. Булінг, абразлівая перапіска ў сацыяльных сетках.

Як абараніць сябе ад гвалту?
- Пазбягаць канфліктаў. Самому не правакаваць канфліктныя сітуацыі.
- Пазбягаць заставацца сам-насам з тымі, хто не даспадобы, выклікае трывогу. Паведаміць аб сваіх пачуццях бяспечным людзям.
- Не дапускаць кпінаў, зневажанняў і абраз у свой адрас. Паведамляць аб інцыдэнтах бацькам, педагогам, псіхолагу гімназіі.
- Выконваць правілы бяспечных паводзін у гімназіі, на вуліцы, у сетцы Інтэрнэт.
- Пазбягаць зносін з незнаёмцамі, не паведамляць асабістыя дадзеныя староннім людзям.
Куды можна звярнуцца па дапамогу:
- Педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны гімназіі (207 каб. 1 корпус, 120 каб., 3 корпус)
- Міліцыя, тэл. 102
- Агульнанацыянальная дзіцячая тэлефонная лінія дапамогі:
тэл. 8 801 100 16 11 КРУГЛАСУТАЧНА | АНАНІМНА | БЯСПЛАТНА
- Тэлефон даверу і бясплатнай экстранай псіхалагічнай дапамогі для дзяцей і падлеткаў: +375 17 263 03 03 КРУГЛАСУТАЧНА | АНАНІМНА | БЯСПЛАТНА
- Крызісная інфармацыйная тэлефонная лінія па праблемах сям'і і дзяцей, у тым ліку ў сітуацыі гвалту: тэл. +375 29 367 32 32 КРУГЛАСУТАЧНА
ПАМЯТАЙ: Ахвяра ніколі не вінаватая!
Клапаціся пра сябе, паважай і шануй сваю бяспеку!
Больш падрабязную інфармацыю аб дапамозе ў сітуацыі хатняга гвалту можна знайсці на старонцы сайта Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей
"Калі вы пацярпелі ад хатняга гвалту"

Тэлеграм-бот «NetНасілію.BY» (@nasiliyanetbybot)
