Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі
Першасная прафсаюзная арганізацыя
ДУА " Гімназія № 6 г. Мінска»
"Што адзін не зробіць, зробім разам»
Галоўная мэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі - абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў.
Для дасягнення гэтай мэты прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі вырашае наступныя задачы:
- дабіваецца павышэння дабрабыту і жыццёвага ўзроўню членаў прафсаюза;
- забяспечвае абарону права кожнага члена прафсаюза на працу, атрыманне прафесіі і павышэнне кваліфікацыі, справядлівую і своечасовую аплату працы;
- садзейнічае ахове здароўя, стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы членаў прафсаюза;
- ажыццяўляе грамадскі кантроль за практычнай рэалізацыяй прыярытэтаў, якія прызнаюцца законам, у сферы адукацыі і навукі;
- ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое закранае працоўныя, эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы членаў прафсаюза
- умацоўвае арганізацыйнае адзінства, развівае салідарнасць, узаемадапамогу і супрацоўніцтва прафсаюзных арганізацый і членаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Дзейнасць прафсаюзнага камітэта:
- прадстаўляе і абараняе інтарэсы членаў прафсаюза, якія працуюць у нашай установе, узгадняе:
- правілы ўнутранага працоўнага распарадку;
- службовыя інструкцыі;
- стымулюючыя выплаты;
- выкарыстанне пазабюджэтных сродкаў;
- тарыфікацыю педагагічных работнікаў;
- скасаванне кантрактаў па ініцыятыве адміністрацыі;
- графікі работ;
- графікі працоўных адпачынкаў;
- здачу ў арэнду памяшканняў.
- удзельнічае ў распрацоўцы і заключэнні калектыўнага дагавору ад імя работнікаў, ажыццяўляе кантроль яго выканання;
- кантралюе захаванне працоўнага заканадаўства, правілаў і нормаў па ахове і гігіене працы, тэхніцы бяспекі;
- аказвае сацыяльную і матэрыяльную падтрымку членам прафсаюза, ветэранам працы;
- прадстаўляе інтарэсы членаў прафсаюза ў камісіях:
- атэстацыйнай;
- па матэрыяльным стымуляванні работнікаў;
- па прызначэнні дапамог;
- па працоўных спрэчках пры вырашэнні індывідуальных і калектыўных працоўных спрэчак;
- па санаторна-курортным лячэнні.
- хадайнічае перад адміністрацыяй аб прысваенні ганаровых званняў і іншых відаў заахвочванняў;
- сумесна з адміністрацыяй арганізуе адпачынак і аздараўленне работнікаў і іх дзяцей;
- аказвае дапамогу ў вырашэнні жыллёвых пытанняў;
- спрыяе стварэнню спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў калектыве.
Прафсаюзны камітэт:
старшыня Савельева Наталля Міхайлаўна
Пастаянна дзеючыя камісіі
- Камісія грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы
- Камісія грамадскага кантролю за захаваннем аховы працы
- Камісія па арганізацыйнай і культурна-масавай працы
Прафкам прымае ўдзел у рабоце
- Атэстацыйнай камісіі
- Камісіі па прэміраванні
- Камісіі па адміністрацыйна-грамадскім кантролі
- Камісіі па налічэнні дапамог
- Камісіі па кантролі за выкананнем Калектыўнага дагавору
Калектыўны дагавор паміж дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №6 г. Мінска" і прафсаюзным камітэтам дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №6 г. Мінска" першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2015-2018 гады спампаваць >>>


Калі раптам з'явяцца праблемы,
І сумневаў цісне цяжкі груз-
У справядлівасць веры не губляйце,
І смялей уступайце ў прафсаюз.