Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Выберы прафесію

• Выбар прафесіі – не імгненная справа, а справа, якая можа аказацца самым цяжкім выбарам у тваім жыцці.

• Пастарайся не паддавацца на ўгаворы бацькоў і настаўнікаў стаць, напрыклад, абавязкова юрыстам або ўрачом.

• Падумай, чым бы хацелася займацца менавіта табе. Абавязкова разважай над тым, як ажыццявіць сваю мару.

• Не старайся паступаць туды, куды вырашылі паступіць твае сябры. Павер, ты знойдзеш сабе новых сяброў, тым больш што вы будзеце займацца тым, што вам цікава.

• даведайся больш пра тую прафесію, якую хочаш выбраць. Калі гэта магчыма, пабывай у тым месцы, дзе, як ты мяркуеш, табе давядзецца працаваць, пагавары з людзьмі, якія ўжо займаюцца гэтай справай.

• Разумей, што рашэнне не можа быць абсалютным і што ў любы час у тваім жыцці могуць адбыцца змены.

• Паспрабуй прайсці тэсціраванне ў псіхолага школы. Тэсты могуць дапамагчы выбраць правільны кірунак.

• Паспрабуй не памыліцца ў сваіх магчымасцях. Лепш yсведамляць свае рэальныя сілы, чым падаць з вышыні, якую абраў, але не асіліў.

• Не паддавайся пачуццю страху - гэта нармальны стан, які адчуваюць усе людзі перад выбарам.

• Часам карысна пачынаць сваю кар'еру з практыкі, а не з тэорыі. Напрыклад, многія ўдачлівыя ўрачы пачыналі працаваць медсёстрамі або медбратамі.

• Пастарайся надаць асаблівую ўвагу тым прадметам, якія неабходныя для паступлення ў абраную навучальную ўстанову.

• Не адкладвай на заўтра тое, пра што можна даведацца сёння. Спрабуй даведацца пра ўсё: як паступаюць, як вучацца, як уладкоўваюцца на працу пасля заканчэння навучання. Гэта дасць магчымасць выпрацаваць стратэгію, што рабіць далей.

• Старайся ўдзельнічаць у пазакласных мерапрыемствах - гэта дапаможа табе навучыцца зносінам і правільным паводзінам у калектыве.

Раздзелы сайта