Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Памылкі пры выбары прафесіі

Стаўленне да выбару прафесіі

У любой сферы дзейнасці адбываецца змена заняткаў, пасад па меры росту кваліфікацыі чалавека. Пры гэтым найбольшых поспехаў дасягае той, хто прайшоў усе этапы працоўнай дзейнасці.

Думкі аб прэстыжнасці прафесіі

У дачыненні да прафесіі забабоны выяўляюцца ў тым, што некаторыя важныя для грамадства прафесіі, заняткі лічацца нявартымі, непрыстойнымі (напрыклад, прыбіральшчык).
Прэстыжнасць прафесіі павінна ўлічвацца,але найперш трэба ўлічыць Вашы інтарэсы і здольнасці. Інакш будзеце валодаць (калі будзеце) "моднай" спецыяльасцю, але яна небудзе прыносіць задавальненне.

Выбар прафесіі пад уплывам таварышаў (за кампанію, каб не адстаць)

Мы выбіраем прафесію на свій «густ» гэтак жа, як вопратку і абутак. Пачуццё калектывізму, арыентацыя на аднагодкаў - вельмі пазітыўныя асаблівасці моладзі твайго ўзросту. Яны патрэбныя для засваення нормаў паводзін у грамадстве, фарміравання вобраза «Я» і самаацэнкі. Таму азірайся на іншых, параўноўвай сябе з сябрамі, а не слепа паўтарай. Старайся ўбачыць, чым ты адрозніваешся ад таварышаў і ў чым вы падобныя. Гэта дапаможа зразумець, што ,калі Вася ідзе на пажарніка (ён - рызыкоўны чалавек), табе гэтая прафесія можа не падысці (ты ж вельмі асцярожны і разважлівы).


Перанос адносін да чалавека, прадстаўніка той ці іншай прафесіі, на саму прафесію

Пры выбары прафесіі трэба ўлічваць перш за ўсё асаблівасці гэтага віду дзейнасці, а не выбіраць прафесію толькі таму, што табе падабаецца ці не падабаецца чалавек, які займаецца дадзеным відам дзейнасці. Асабліва небяспечна зачараванне выкладчыкам (калі цябе захапляе душэўнасць фізіка - гэта не значыць, што табе падабаецца фізіка сама па сабе). Акрамя таго, часта маладыя людзі здзяйсняюць памылку, імкнучыся атрымаць прафесію куміра - спартсмена, палітыка, журналіста, артыста.

Захапленне толькі знешнім або якім-небудзь прыватным бокам прафесіі

За лёгкасцю, з якой акцёр стварае на сцэне вобраз, стаіць напружаная, будзённая праца. А журналісты не заўсёды выступаюць у тэлеперадачах . Часцей яны працуюць з інфармацыяй, знаёмяцца з матэрыяламі архіваў, размаўляюць з дзясяткамі людзей , перш чым падрыхтуюць 10-хвіліннае паведамленне, якое агучыць не ён сам, а іншы (напрыклад, дыктар на тэлебачанні).

Атаясамліванне школьнага вучэбнага прадмета з прафесіяй ці дрэннае распазнаванне гэтых паняццяў

Ёсць такі прадмет, як замежная мова, а прафесій, дзе патрабуецца здольнасць да мовы, шмат - перакладчык, экскурсавод, тэлефаніст міжнароднай сувязі і інш.Таму пры выбары прафесіі трэба ўлічваць, якія рэальныя заняткі і прафесіі за гэтым прадметам стаяць. Для гэтага лепш за ўсё не проста вывучыць прафесіяграмы або слоўнікі прафесій. Варта прааналізаваць газеты з вакансіямі на біржы працы (там звычайна паказваецца, якая адукацыя патрабуецца для канкрэтнай вакансіі). Напрыклад, чалавек з лінгвістычнай адукацыяй ("Руская мова і літаратура”, “Замежная мова" ў школе) можа працаваць і выкладчыкам, і перакладчыкам, і рэдактарам, і сакратаром-рэферэнтам. Май на ўвазе, што прафесій існуе больш, чым школьных прадметаў.

Прафесіі звычайна могуць патрабаваць ведаў па некалькіх школьных прадметах (звычайна адпавядаюць ўступным іспытам у ВНУ пры паступленні на гэтую спецыяльнасць).

Састарэлыя ўяўленні аб характары працы ў сферы матэрыяльнай вытворчасці

Ва ўсе прафесіі, і перш за ўсё ў рабочыя, укараняецца складаная і цікавая тэхніка, павышаецца культура працы (а камп’ютар укараняецца абсалютна ва ўсе сферы дзейнасці - ажно да жывёлагадоўлі).

Няўменне (нежаданне) разбірацца ў сваіх асобасных якасцях (схільнасцях, здольнасцях)

Разабрацца ў сабе табе дапамогуць прафкансультанты, бацькі, настаўнікі, сябры. Карыснымі таксама могуць быць псіхалагічныя тэсты, а таксама артыкулы і публікацыі на тэму папулярнай псіхалогіі. Аднак май на ўвазе, што сярод іх шмат непрафесійных, так што не трэба адносіцца крытычна як да вынікаў тэстаў, так і да таго, што пішуць у псіхалагічных кніжках. Задача папулярных тэстаў - актывізацыя дзейнасці па самапазнанні (саманазіранне, самааналізу), а не выдача табе гатовага адказу на пытанне аб тым, кім быць ці налепванне цэтліка аб тым,які ты.

Няведанне (недаацэнка) сваіх фізічных асаблівасцей, недахопаў, істотных пры выбары прафесіі

Існуюць прафесіі, якія могуць быць табе проціпаказаныя, бо яны могуць пагоршыць твой стан здароўя. Такіх прафесій няшмат. Да іх адносяцца, у асноўным, тыя, у якіх патрабуецца доўгае напружанне тых ці іншых фізіялагічных сістэм. Камп’ютарнікі моцна напружваюць вочы, а лётчыкі - сэрца...

Няведанне асноўных дзеянняў, аперацый і іх парадку пры вырашэнні, абдумванні задачы пры выбары прафесіі

Калі ты рашаеш задачу па матэматыцы, то выконваеш дзеянні ў пэўнай паслядоўнасці. Было б разумна паступіць так і пры выбары прафесіі.

Раздзелы сайта