Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Настаўніцкая

Кадравы склад гімназіі стабільны, дасягнуў дастаткова высокага ўзроўню прафесіяналізму і адказнасці за вынікі сваёй працы.

Адукацыйны працэс у гімназіі ў 2019/2020 навучальным годзе ажыццяўляюць 154 педагогі. З іх 129 настаўнікаў, 7 членаў адміністрацыі, 1 метадыст, 5 супрацоўнікаў сацыяльна-псіхалагічнай службы, 2 педагогі-арганізатары, 8 выхавальнікаў ГПД, 2 педагогі-дэфектолагі.

Усе настаўнікі маюць вышэйшую педагагічную адукацыю.

Стабільны паказчык высокай кваліфікацыі педагагічных кадраў (звыш 80% педагагічных работнікаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі) гімназія захоўвае на працягу пяці гадоў.

За плённую працу па навучанні і выхаванні адораных вучняў 2 педагогі ўзнагароджаны Прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Градабаева І. Б., настаўнік інфарматыкі; Царэня Д. В., настаўнік працоўнага навучання).

6 педагогаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі і Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 30 - Ганаровымі граматамі Камітэта па адукацыі, 98 педагогаў узнагароджаны граматамі Упраўлення адукацыі Савецкага раёна.

За прафесійныя дасягненні Леўчанкава Л. Е., педагог сацыяльны, ўдастоена звання «Ветэран працы».

Адміністрацыя гімназіі прадстаўлена дырэктарам, 4 намеснікамі дырэктара па вучэбнай рабоце, 1 намеснікам дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, 1 намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы. Члены адміністрацыі маюць працяглы стаж педагагічнай і адміністрацыйнай работы.

У гімназіі надаецца асаблівая ўвага рабоце з маладымі спецыялістамі і новапрынятымі на працу настаўнікамі, арганізавана настаўніцтва для маладых педагагічных работнікаў, функцыянуе Школа маладога настаўніка для педагогаў, якія працуюць першы год.

У бягучым навучальным годзе ў гімназіі працуе 1 малады спецыяліст. Ва ўстанове створаны спрыяльныя ўмовы для станаўлення і развіцця маладых спецыялістаў. Як вынік, маладыя педагогі замацоўваюцца на працоўных месцах.

Больш падрабязна пра настаўнікаў гімназіі, працу метадычных аб'яднанняў, дасягненні, глядзіце раздзел "Настаўніцкая".

Раздзелы сайта