Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.08.26

Колькі трэба заплаціць за карыстанне падручнікамі?

У новым 2026/2027 навучальным годзе для вучняў 1-11 класаў - 22 рублі 50 капеек. Для льготнікаў (шматдзетныя сем'і) - 11 рублёў 25 капеек.

А хто атрымае падручнікі задарма?
Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзеці-інваліды, сіроты, а таксама дзеці, бацькі якіх з'яўляюцца інвалідамі І ці ІІ групы.

Ажыццявіць аплату за карыстанне школьнымі падручнікамі можна і праз АІС "Разлік" (АРІП).

Для гэтага неабходна:

  1. Выбраць пункт "Сістэма "Разлік" (АРІП).
  2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: Адукацыя і развіццё → Аддзелы, упраўленні адукацыі → Мінск → УА Савецкага р-на → Падручнікі.
  3. Увесці нумар школы і клас.
  4. Далей неабходна ўвесці прозвішча і суму да аплаты.
  5. Праверыць карэктнасць інфармацыі.
  6. Здзейсніць плацёж.

Унесці аплату за карыстанне школьнымі падручнікамі трэба да 1 кастрычніка.

Раздзелы сайта