Метадычная старонка настаўніка беларускай мовы і літаратуры
Крамкоўскай Святланы Міхайлаўны

Крамкоўская Святлана Міхайлаўна,
- Настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі;
- Удзельнік інавацыйнага праекту "Укараненне мадэлі "перавернуты ўрок" як механізму павышэння якасці адукацыі вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі".
Выкарыстанне мадэлі "Перавёрнуты ўрок у адукацыйным працэсе на ўроках беларускай мовы "
Выкарыстанне мадэлі перавёрнутага навучання на ўроку прадугледжвае стварэнне аптымальных умоў для пазнавальнай актыўнасці вучняў, арганізацыю іх такой плённай дзейнасці ў рамках вывучаемай тэмы, пры якой яны становяцца не пасіўнымі спажыўцамі гатовай інфармацыі, а яе здабытчыкам і перапрацоўшчыкамі.
Вывучыўшы магчымасці Інтэрнэт-рэсурсаў, якія можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы ўрокаў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» я выявіла, што іх практычна няма. Таму мною было прынята рашэнне ствараць свае ўласныя відеэаўрокі па тэмах вучэбнага прадмета «Беларуская мова» для вучняў 6 класаў, у якіх зараз працую.
Перад урокамі вучням прапануецца прагледзець матэрыялы відэаўрока і выканаць прапанаванае заданне.
У цяперашні час створана 7 відэаўрокаў.
Прапаную пазнаёміцца з
Я прыйшла да высновы, што выкарыстанне магчымасцей перавёрнутага навучання спрыяе:
- павышэнню вучэбнай актыўнасці вучняў, іх матывацыі да навучання і захопленасці вучэбнай дзейнасцю на занятках;
- рэалізацыі магчымасці дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні, працы ў індывідуальным камфортным тэмпе;
- павышэнню самастойнасці вучняў, іх адказнасці за навучанне;
- узмацненню акцэнту на практычную, прадуктыўную і творчую дзейнасць;
- станоўчаму змяненню пазіцыі настаўніка ў адукацыйным працэсе: вучні маюць патрэбнасць у настаўніку - кансультанце, трэнеру, партнёру;
- прадастаўлення дадатковых магчымасцей уключэння ў навучальны працэс трэціх асоб - законных прадстаўнікоў вучняў, настаўнікаў.