Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.09.2012

Прадоўжыць работу студыя “Падрыхтоўка да алімпіяд. Беларуская мова і літаратура”

Заняткі праводзяцца ў Цэнтры дадатковай адукацыі “Настаўнік”

З 1 кастрычніка 2012 года прадоўжыць работу студыя “Падрыхтоўка да алімпіяд. Беларуская мова і літаратура” для вучняў 8-11 класаў па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове.

Заняткі разлічаны на 8 гадзін у месяц (4 дні па 2 гадзіны). Навучанне платнае на аснаванні дагавора, які заключаецца паміж установай адукацыі ці законнымі прадстаўнікамі вучня з Цэнтрам дадатковай адукацыі “Настаўнік” ДУА Мiнскi гарадскi iнстытут развiцця адукацыi.

Кошт адукацыі за месяц 201880 рублёў. Заняткі праводзяць выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, вопытныя педагогі.

Арганізацыйны сход адбудзецца 03.10.2012 у 16.30 па адрасе:
зав. Бранявы, 15а, аўд 404.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:
т. 294-72-12; 0-29-377-97-22(Velkom); 0-29-754-92-62(МТС),
Рудзеня Людміла Аляксандраўна

Разделы сайта