Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.09.2012

Дзень міру ў гімназіі: падводзім вынікі і распачынаем наноў

21 верасня гімназія ў чарговы раз далучылася да святкавання міжнароднага Дня міру. Традыцыйна гімназісты адзначаюць  свята міру  з экалагічным Інтэрнет-праектам ENO, які прапаноўвае школьнікам з усяго свету пасадзіць дрэвы ў гэты дзень.

Як заўсёды, гімназісты разважалі пра глабальныя праблемы чалавецтва і свой магчымы ўнёсак у іх вырашэння, як заўсёды, спявалі  на английскай мове песні, прысвечаныя захаванню навакольнага асяроддзя і міру.

Гэтым годам   вучні, якія пачыналі традыцыю святкавання Дня міру ў гімназіі, заканчваюць 11 клас. Выпускнікі разважалі пра тое, што было зроблена, параўноўвалі сваё цяперашнее ўсведамленне культуры міру, глабальных праблемаў, сваёй адказнасці з тым, што было на самым пачатку святкавання ў 8 класе.

Своеасаблівым вынікам развагаў, прысвечаных Дню міра і вопыту святкавання ў нашай гімнзіі, стаў запіс відэазвароту старэйшага пакалення гімназістаў да малодшага.

Тое, што традыцыя святкавання дня міру будзе працягнута, паццвердзілі малодшыя гімназісты. Вучні 5 класса пад кіраўніцвам настаўніцы англійскай мовы Фядосенка Т. П. упершыню адзначылі гэты дзень і нават пасадзілі дрэва каля першага корпуса гімназіі.

Дзень міру адзначаецца штогод 21 верасня як дзень адмовы ад гвалту і спынення агня. Праект ENO (Environment On-line) прапануе адзначыць дзень міру ў экалагічным ракурсе: пасадзіць дрэвы. Гэты праект праводзіцца з 2004 года і карыстаецца нязменным поспехам. Штогод мерапрыемства, якое ладзіць  ENO, натхняе дзяцей і моладзь больш чым з 2000 школ у 122 краінах свету. Сярод амбіцыйных планаў удзельнікаў праекта – пасадка 100 мільёнаў дрэваў да 2017 года. Як бачым, праект ENO не толькі пашырае інфармаванасць аб зменах клімату і разнастайнасці экасістэм Зямлі, развівае практыку супрацоўніцтва дзяцей з розных краін свету (экалагічнай у дадзеным выпадку), але таксама робіць рэальны ўнёсак. Дзякуючы гэтаму праекту, сапраўды, на планеце стане крыху лягчэй дыхаць. 

Палявик А.

Разделы сайта