Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.09.2018

Першы урок у гімназіі ў новым навучальным годзе прайшоў пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца"

Першы урок у 2018/2019 навучальным годзе ў гімназіі ў Дзень ведаў прайшоў пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...” i быў прысвечаны Году малой радзімы.

 

9 лютага 2018 года на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнкам аграрнай галіны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка абвясціў 2018 год Годам малой радзімы.

 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: “Беларусь - наш агульны дом, i ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным i ўзорным. Давайце пакажам, што мы сапраўдныя i руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, i таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць кpaiнy яшчэ прыгажэйшай”.

 

Без любові да малой радзімы не бывае любові да краіны ў цэлым. Таму першы ўрок быў накіраваны на тое, каб спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі i культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага i сучаснасці, разумення адказнacці за будучыню сваёй краіны. 

Падрыхтавана на падставе Метадычных рэкамендацый
па правядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
1 верасня першага ўрока і мерапрыемстваў,
прысвечаных Дню ведаў

  

 

 

Разделы сайта