Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.01.2018

“Holiday Card Exchange”: Гімназісты абмяняліся святочнымі паштоўкамі на Раство са школьнікамі з сямі краін

Напярэдадні зімовых свят у гімназіі па традыцыі стартаваў міжнародны адукацыйны Інтэрнэт-праект “Holiday Card Exchange” (Абмен святочнымі паштоўкамі).

Удзел у ім прынялі больш за 100 вучняў 4-5 класаў. Нашы вучні адправілі навагоднія і калядныя паштоўкі сваім аднагодкам з сямі розных школ ЗША, Канады, Тайвані, Украіны і Расіі – нашым сёлетнім сябрам па перапісцы.

Ідэя прыняць удзел у чарговы раз у Інтэрнэт-праекце “Holiday Card Exchange” ўзнікла з-за жадання педагогаў гімназіі падтрымаць матывацыю школьнікаў вывучаць англійскую мову, развіваць непасрэдныя зносіны на замежнай мове з прадстаўнікамі іншых культур.

Гімназісты з энтузіазмам успрынялі ідэю падрыхтаваць навагоднія і калядныя вітанні для сваіх аднагодкаў з замежных краін. Паштоўкі былі зроблены сваімі рукамі, дзеці выкарысталі  самыя розныя тэхнікі і матэрыялы для іх афармлення. 

На ўроках англійскай мовы вучні натхнёна пісалі тэксты віншаванняў. Пасланні беларускіх школьнікаў ўключалі не толькі цёплыя пажаданні, але і звесткі пра сябе і свае захапленні.

Паштоўкі атрымаліся прыгожымі, каляровымі і незвычайнымі.

У адказ нашы вучні атрымалі 7 канвертаў з больш за 50 віншаваннямі з замежжа. Дастаўленыя ў гімназію паштоўкі можна пабачыць на адмысловай святочнай выставе ў першым корпусе гімназіі.

Актыўны ўдзел у праекце прынялі вучні настаўнікаў англійскай мовы Маскаленкі В. Ю., Кузьміч К. Э., Яромінай В. А., Скварнюк Т. І., Драбышэўскай А. А.

Настаўнікі англійскай мовы лічаць ідэю міжнароднага адукацыйнага Інтэрнэт-праекту “Holiday Card Exchange” вельмі ўдалай і карыснай. Масавае жаданне і вялікая колькасць удзельнікаў – таму яскравае пацвярджэнне.

Праект Holiday Card Exchange (раней называўся Christmas Card Exchange Project - Абмен каляднымі паштоўкамі) дапамагае арганізаваць абмен паштоўкамі ў гонар Нараджэння Хрыстова між прадстаўнікамі розных краін. Пры гэтым, паўдзельнічаць у праекце могуць нават тыя дзеці, у краінах якіх гэтае свята не адзначаецца.

Каб далучыцца да праекту, трэба мець групу дзяцей, якія жадаюць абмяняцца паштоўкамі, і звязацца з каардынатарам праекту, Джудзі Бар з Аўстраліі. Джудзі дапаможа знайсці цікавых партнёраў, звычайна, гэта 5-8 груп з краінаў, якія маюць значныя культурныя адрозненні. Праект існуе больш за 10 гадоў і карыстаецца вельмі вялікай папулярнасцю. Вучні і настаўнікі метадычнага аб’яднання замежных моў нашай гімназіі бралі ўдзел у папярэдніх сезонах праекту.

Маскаленка В. Ю.

  

  

  

Разделы сайта