Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.09.2015

Гімназія святкуе Міжнародны Дзень міру 2015

Міжнародны Дзень міру ў нашай гімназіі быў адсвяткаваны 23 верасня.

У свеце Дзень міру святкуецца штогод 21 верасня як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню. У гімназіі свята адзначалася крыху пазней, у сераду, калі ёсць магчымасць паслухаць радыёгазету на інфармацыйнай гадзіне.

Сёлетняе святкаванне фактычна ахапіла ўсю гімназію, ад пачатковай школы да старэйшай. Да традыцыйных урокаў міру, якія праводзіліся настаўнікамі англійскай мовы, гімназічнай радыёперадачы, урачыстай пасадцы дрэў на прыгімназічнай тэрыторыі, дадаліся гульні, прэзентацыі, конкуры і нават канцэртная праграма.

Асаблівасцю сёлетняга святкавання стала таксама тое, што ўніверсальныя ідэі міра праламляліся  скрозь беларускую спадчыну. Шмат цікавых адкрыццяў і разважанняў гучала ў гэты дзень. Напрацягу гісторыі нашая краіна шмат пакутавала ад крывавых узброеных канфліктаў, пры гэтым, нават у перыяд найвышэйшага магуцця не вяла драпежных захопніцкіх войнаў. Вялікае княства Літоўскае было сфармавана шляхам пагадненняў і дынастычных шлюбаў. У нашай краіна спрадвек мірна жылі прадстаўнікі шматлікіх веравызнанняў і нацыянальнасцей. У цяперашні час Беларусь стала сусветнай пляцоўкай для перамоў па ўкраінскаму крызісу.

Адной з задач мерапрыемстваў на Дзень міру ў старэйшай школе гімназіі стала задача распавесці пра правільны, навуковы, падыход да вырашэння канфліктаў, пачынаючы з міжасабовых і заканчваючы міжгрупавымі (напрыклад, канфлікт класаў, арганізацый). Вучні разбіралі сітуацыі сутыкнення інтарэсаў, пошуку выйсця, глядзелі відэаролікі і прызентацыі, прысвечаныя Дню міру.

Вучні 1-га корпуса разважалі пра мір з творчага пункту гледжання. Актыўны ўдзел быў узяты у мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму святу:

  • Выстава-конкурс дзіцячых работ "МІР вачыма дзяцей".
  • Флэш-моб, малюнак на асфальце "Мір у дзіцячых руках".
  • Прэзентацыя "Міжнародны Дзень міру".
  • "Свет вакол нас" - гульнявая праграма на англійскай мове.

Дарэчы, павіншуем пераможцаў творчых спаборніцтваў: па выніках конкурсу малюнкаў на асфальце "Мір у дзіцячых руках":

  • 1-е месца заняў 2 "Г"клас;
  • 2-е месца падзялілі 2 "А" і 2 "Е" класы;
  • 3 месца - 2 "Б", 2 "Д" і 2 "Ж".

Па выніках конкурсу дзіцячых работ "МІР вачыма дзяцей"

  • 3-е месца падзялілі: Шкадарэвіч Ксенія 5 "В", Казачонак Рыгор 5 "В", Цареня Уладзіслаў 5 "В";
  • 2-е месца: Варановіч Марыя 5 "В", Давыдулина Лізавета 5 "Г", Судніковіч Ксенія 5 "Б";
  • 1-е месца: Бруй Іван 5 "Б", Кулькова Марыя 5 "Г", Алейнік Ціхан 5 "В".

У актавай залі вучні 9-га класа арганізавалі праграму "Мір вакол нас" - праграму на англійскай мове, падчас якой вучні 1-га корпуса даведаліся пра гэтае свята, глядзелі відэа, развучвалі і спявалі песні пра мір. Знаходкай гэтага года стаў пераклад на беларускую мову і выкананне вядомай песні “LightaCandleforPeace” (спампаваць арыгінал), прысвечаную міру. Касабуцкая Юліянна і Цярэнцьева Галіна (9 "Ж") адаптавалі і выканалі песню ў перакладзе Мармузевіч Насты і Камыш Юліі. (спампаваць беларускі варыянт "Песня міру гучыць над зямлёй")  Дзяўчаты не толькі выдатна спявалі, але і вучылі прысутных выконваць англійскі і беларускі варыянт песні.

Вучні 9-ы класаў на уроках англійскай мовы разважалі пра так званыя “Win-Win Situations” – вырашэнне супярэчнасцей, калі бакі не проста ідуць на кампраміс, і такім чынам у чымсці прайграюць, але шукаюць сферы супрацоўніцтва, дзе выйгрыш узаемны. Сітуацыі узаемнага выйгрышу часам знайсці досыць нялёгка. Для гэтага патрэбна моцнае інтэлектуальнае напружанне і творчасць.

Другі год запар гімназія прымае ў Дзень міру гасцей – спецыялістаў-псіхолагаў Сацыяльна-педагагічнага цэнтру Савецкага раёна з трэнінгамі па канфлікталогіі “Мірнае ўрэгуляванне канфліктных сітуацый” і “Талерантнасць у дачаненні адзін да аднаго”.

 

Завершэннем свята міру ў гімназіі стала ўрачыстая пасадка дрэў, якую зладзілі вучні 9-й паралелі. 9 "Б", 9 "Е" і 9 "Ж" класы пасадзілі туі насупраць 2-га корпуса гімназіі. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел старшыня Фонду міра Савецкага раёну Белая Л. В.

 

Дзень міру адзначаецца штогод 21 верасня як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню. Праект ENO (Environment On-line) прапануе адзначыць Дзень міру ў экалагічным ракурсе: пасадзіць дрэвы. Гэты праект праводзіцца з 2004 года і карыстаецца нязменным поспехам. Штогод мерапрыемства, якое ладзіць ENO, натхняе дзяцей і моладзь больш чым з 2000 школ у 122 краінах свету. Сярод амбіцыйных планаў удзельнікаў праекта – пасадка 100 мільёнаў дрэваў да 2017 года.

Праект ENO не толькі пашырае інфармаванасць аб зменах клімату і разнастайнасці экасістэм Зямлі, развівае практыку супрацоўніцтва дзяцей з розных краін свету, але таксама робіць рэальнае ўкладанне ў паляпшэнне экалагічнага становішча. Дзякуючы гэтаму праекту, сапраўды, на планеце стане крыху лягчэй дыхаць.

Сёлета фокус увагі быў перасунуты з экалогіі на канфлікталогію, але гімназісты актыўна ўдзельнічалі ў сусветнай сімвалічнай акцыі па пасадцы дрэў, што дэманструе добрую волю і жаданне супрацоўнічаць дзеля станоўчых пераменаў. 

 Палявік А. П.

Разделы сайта