Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.09.2015

Першы ўрок першага верасня. Гімназію наведала неверагодная колькасць гасцей: ветэраны, спецыялісты ў розных сферах, дэпутат Мінгарсавету.

Першы ўрок 2015/2016 навучальнага году «На цябе, наша моладзь, надзея!» быў прысвечаны Году моладзі.

Сярод гасцей гімназіі былі ветэраны, спецыялісты ў розных сферах, супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтру, прадстаўнікі Міністэртва ўнутраных спраў, дэпутат Мінскага гарадского савету.

У форме гасцявых урокаў адбыліся экскурсіі гімназістаў на прадпрыемствы і іншыя ўстановы горада. Напрыклад, вучні 8 Ж класа наведалі прадпрыемства “Дом друку”, дзе змаглі на ўласныя вочы пабачыць тэхналагію вытворчасці друкаванай прадукцыі, даведацца пра перспектывы прадпрыемства і маладых спецыялістаў.

Актывісты БРПО наведалі цэнтр пазашкольнай работы “Светач”, дзе адбыўся гасцявы ўрок “З мінулага ў будучыню з піянерыяй”. Нашы гімназісты прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве і атрымалі перамогу ў конкурсе “Ідэі для Беларусі”.

Для вучняў 10-ых класаў была арганізавана сустрэча з дэпутатам Мінскага гарадского савета дэпутатау Смірновай Вольгай Яўгенаўнай, якая адначасова з’яўляецца дырэктарам нашай гімназіі. Гімназісты з цікавасцю слухалі расповяд пра працу заканадаўчай улады г. Мінска, даведаліся чаму варта сачыць за выбарамі і імкнуцца праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю, як стаць дэпутатам... ужо ў 10 класе.

Сапраўды, вучні старэйшай школы могуць быць абраныя ў Маладзёжную палату прадстаўнікоў пры Мінгарсавеце, прысутнічаць на пасяджэннях, удзельнічаць у вырашэнні праблем моладзі. Для актыўных і неабыякавых юнакоў і дзяўчат гэта можа стаць каштоўным досведам і пачаткам будучай кар’еры ў  грамадскай, сацыяльнай або дыпламатычнай сферы.

Вольга Яўгенаўна з задавальненнем адзначыла, што ў Мінскіма гарадскім савеце дэпутатаў няма людзей выпадковых, незацікаўленых лёсам горада. Сярод 57 дэпутатаў большасць складаюць дасведчаныя кіраўнікі, якія прайшлі доўгі шлях ад ніжэйшых да самых адказных пасад у сваіх арганізацыях.

Паміж сесіямі, якія адбываюцца штомесяц, дэпутаты працуюць у 9 камісіях па розных галінах: медыцына, адукацыя, жыллёва-камунальная гаспадарка і г. д. Камісіі прапрацоўваюць пытанні, рыхтуюць іх для абмеркавання ўсімі дэпутатамі і прыняцця адпаведных пастаноў.

Дарэчы, гімназісты аднымі з першых даведаліся пра рашэнне камісіі па адукацыі, спорту, турызму і культуры назваць новыя вуліцы ў Савецкім раёне сталіцы імёнамі выбітнай актрысы Стэфаніі Станюты і опернай спявачкі, дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Зоі Александроўскай.

Напрыканцы ўдзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні, сярод якіх былі складаныя і нечаканыя. Напрыклад, чым ганарыцца і пра што шкадуе Вольга Яўгенаўна як дэпутат, які накірунак лічыць самым важным у маладзёжнай палітыцы, чаму прыняла рэшэнне балатвацца ў дэпутаты і кім марыла стаць у дзяцінстве.

Такім чынам, першыя урокі новага навучальнага года прайшлі ў гімназіі цікава, незычайна і надоўга задалі станоўчы творчы настрой. 

Палявік А. П.

Разделы сайта