Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2014

Гімназія святкуе Міжнародны Дзень міру 2014

Гімназісты разважалі пра мір, саджалі дрэвы і шукалі “сітуацыі ўзаемнага выйгрышу”.

22 верасня гімназія ў чарговы раз адзначыла Міжнародны Дзень міру.

Свята міру, безумоўна, стала вядомым гімназістам і настаўнікам, трывала замацавалася ў штогадовым календары мерапрыемстваў нашай гімназіі.

Да традыцыйных урокаў міру, якія праводзіліся настаўнікамі англійскай мовы, сёлета дадалася гімназічная радыёперадача, шэраг класаў узяў удзел у пасадцы дрэў на прыгімназічнай тэрыторыі, адбыліся лекцыі гасцей – спецыялістаў па канфлікталогіі.

Святкаванне Дню міра і распаўсюд ідэй культуры міру як спосабу вырашэння канфліктных сітуацый набылі асаблівую актуальнасць у 2014 годзе. Адной з асноўных задач сёлетніх мерапрыемстваў стала задача распавесці пра правільны, навуковы, падыход да вырашэння канфліктаў, пачынаючы з міжасабовых і заканчваючы міжгрупавымі (напрыклад, канфлікт класаў, арганізацый). Вучні разбіралі сітуацыі сутыкнення інтарэсаў, пошуку выйсця, глядзелі відэаролікі і прызентацыі, прысвечаныя Дню міра.

Асаблівым адкрыццём стала ідэя пошуку “Win-Win Situations” – вырашэнне супярэчнасцей, калі бакі не проста ідуць на кампраміс, і такім чынам у чымсці прайграюць, але шукаюць сферы супрацоўніцтва, дзе выйгрыш узаемны. Сітуацыі узаемнага выйгрышу часам знайсці досыць нялёгка. Для гэтага патрэбна моцнае інтэлектуальнае напружанне і творчасць.

Разбірацца ў складанасцях канфліктаў нам дапамаглі прафесіяналы – спецыялісты Сацыяльна-педагагічнага цэнтр Савецкага раёну, якія правялі адмысловыя заняткі для вучняў 10-ых класаў.

Фінальным акордам свята міру ў гімназіі стала ўрачыстая пасадка дрэў, якую зладзілі вучні 9-й паралелі. 9 Б, 9 В, 9 Ж класы пасадзілі туі насупраць 2-га корпуса гімназіі.

Дзень міру адзначаецца штогод 21 верасня як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню. Праект ENO (Environment On-line) прапануе адзначыць Дзень Міру ў экалагічным ракурсе: пасадзіць дрэвы. Гэты праект праводзіцца з 2004 года і карыстаецца нязменным поспехам. Штогод мерапрыемства, якое ладзіць ENO, натхняе дзяцей і моладзь больш чым з 2000 школ у 122 краінах свету. Сярод амбіцыйных планаў удзельнікаў праекта – пасадка 100 мільёнаў дрэваў да 2017 года.

Праект ENO не толькі пашырае інфармаванасць аб зменах клімату і разнастайнасці экасістэм Зямлі, развівае практыку супрацоўніцтва дзяцей з розных краін свету, але таксама робіць рэальнае ўкладанне ў паляпшэнне экалагічнага становішча. Дзякуючы гэтаму праекту, сапраўды, на планеце стане крыху лягчэй дыхаць.

Сёлета фокус увагі быў перасунуты з экалогіі на канфлікталогію, але гімназісты актыўна ўдзельнічалі ў сусветнай сімбалічнай акцыі па пасадцы дрэў, што дэманструе добрую волю і жаданне супрацоўнічаць дзеля станоўчых пераменаў.  

Палявік А. П.

Разделы сайта