Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2013

Новае пакаленне гімназістаў далучаецца да святкавання міжнароднага Дня міру

Ці будзе працягнута традыцыя пасадкі дрэваў?

21 верасня гімназія ў чарговы раз далучылася да святкавання міжнароднага Дня міру. Традыцыйна гімназістам прапаноўвалася паразважаць пра глабальныя праблемы чалавецтва і свой магчымы ўнёсак у іх вырашэнне. Як заўсёды, гімназісты спявалі на англійскай мове песні, прысвечаныя міру і захаванню навакольнага асяроддзя.

Але была адна вельмі важная рыса, якая адрознівала сёлетні Дзень міру ад папярэдніх.

Гэты навучальны год гімназію пакінула пакаленне вучняў, з якім была распачата традыцыя адзначаць Дзень міру з экалагічным Інтэрнет-праектам ENO. (Нагадаем, што праект ENO прапаноўвае школьнікам з усяго свету пасадзіць у гэты дзень дрэвы.)
Безумоўна, першыя ўражанні і поспехі самыя запамінальныя, і далейшыя акцыі з новымі ўдзельнікамі могуць згубіць навізну, бо ідуць ужо шмат у чым па пройдзенай дарозе, успрымаючыся як дадзенасць.

З іншага боку, у працягу ёсць свае перавагі: гэта вопыт, гэта цікавая гісторыя святкавання, якой можна падзяліцца з новымі ўдзельнікамі. І, безумоўна, гэта асабістыя ўражанні папярэднікаў.

У гэтым годзе 8-класнікі паглядзелі відэазвароты 11-класнікаў (цяпер ужо студэнтаў), якія пачыналі святкаванне Дня міру. Меркавалася, што гэта дапаможа перадаць традыцыю малодшаму пакаленню гімназістаў.

 

Можна сказаць, што абсалютная большасць хлопцаў і дзяўчат з цікавасцю і прыязнасцю паставілася да святкавання Дня міру ў нашай гімназіі, шмат каму спадабалася ідэя пасадкі дрэваў дзецьмі усяго свету ў адзін дзень.

Былі размовы пра тое, каб знайсці саджанцы, з’явіліся і жадаючыя ўзяць на сябе адказнасць, але гэтым разам да таго, каб на тэрыторыі гімназіі закрасаваліся новыя дрэвы, справа не дайшла.
Затое з’явіліся новыя шэдэўры – эсэ, прысвечаныя Дню міру, і пераклады на беларускую мову англійскага варыянту песні, якая была створана ўдзельнікамі праекту ENO з Фінляндыі.

Што ж, Дзень Міру працягвае заставацца заўважнай з’явай у вераснёўскім жыцці гімназіі. А ці будзе працягнута сімвалічная традыцыя пасадкі дрэваў, пакажа наступны год.

***

Дзень міру адзначаецца штогод 21 верасня як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню. Праект ENO (Environment On-line) прапануе адзначыць Дзень Міру ў экалагічным ракурсе: пасадзіць дрэвы. Гэты праект праводзіцца з 2004 года і карыстаецца нязменным поспехам. Штогод мерапрыемства, якое ладзіць ENO, натхняе дзяцей і моладзь больш чым з 2000 школ у 122 краінах свету. Сярод амбіцыйных планаў удзельнікаў праекта – пасадка 100 мільёнаў дрэваў да 2017 года.

Як бачым, праект ENO не толькі пашырае інфармаванасць аб зменах клімату і разнастайнасці экасістэм Зямлі, развівае практыку супрацоўніцтва дзяцей з розных краін свету, але таксама робіць рэальнае ўкладанне ў паляпшэнне экалагічнага становішча. Дзякуючы гэтаму праекту, сапраўды, на планеце стане крыху лягчэй дыхаць.

Палявік А. П.

 


Пераклад на беларускую мову песні праекту ENO 
"Hi and Hoe"

Нам трэба лес абараняць,
І гэта наша мэта.
Лес надае нам благадаць,
Ім дыша ўся планета.

Патрэбны чалавеку рух,
Таму нам трэба дыхаць.
Уклад зрабі ў здаровы дух.
Раз, два – і скончыў пыхаць.

Не зявай,
Лепш саджай,
Нам дапамажы,
Хутчэй да нас бяжы.

Поўнач, поўдзень,
Захад, усход.
Дрэвы хай растуць,
Неба дасягнуць.

І мы расцем,
І будзем разам
Сцежкай мірнаю ісці.

Ланцуг зялёны нас акружыць –
Ён выканае службу:
Аднолькава мы размаўляем
На добрай мове дружбы.

Вадзім Чурун,
8 “Г”


Разделы сайта