Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Школа дакладных навук

Навучальны цэнтр "Школа дакладных навук" факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы  запрашае прыняць удзел у XI дыстанцыйнай алімпіядзе па матэматыцы Школы дакладных навук для вучняў 4-8 класаў (падрабязнасці на сайце www.math.grsu.by )

Першы этап Алімпіяды праводзіцца з 27.10.2020 (час доступу з 8.00 ) па 31.10.2020 (час доступу да 22.00 ) дыстанцыйна ва ўсіх школах Беларусі.

Другі этап Алімпіяды пройдзе з 20.01.2021 па 23.01.2021 дыстанцыйна ва ўсіх школах Беларусі.

Трэці этап Алімпіяды пройдзе з 24.03.2021 па 27.03.2021 дыстанцыйна ва ўсіх школах Беларусі.

Вучні могуць далучыцца да правядзення алімпіяды на любым этапе.

Алімпіяда праводзіцца па бязвыплатнай аснове.


Для таго, каб стаць удзельнікам дыстанцыйнай алімпіяды, трэба зрабіць наступнае:

I. Зайсці на сайт www.math.grsu.by (у школе, калі няма такой магчымасці, то дома).

2. Зарэгістравацца (рэгістрацыю павінны прайсці ўсе вучні, якія хочуць прыняць удзел у алімпіядзе ў гэтым навучальным годзе; зарэгістраваўшыся адзін раз, можна браць удзел у любым з этапаў).

Пры рэгістрацыі трэба будзе абавязкова запоўніць палі:

  • Прозвішча, імя, імя па бацьку
  • Лагін (вучань павінен яго сабе прыдумаць і запомніць)
  • Пароль (вучань павінен яго сабе прыдумаць і запомніць)
  • Школа Класс
  • Адрас электроннай пошты (гэта можа быць адрас школы)
  • Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка матэматыкі

3. Пасля рэгістрацыі павінны ўвайсці ў рэжым алімпіяды (раздел Увайсці на сайт злева, спатрэбіцца ўвесці Лагін і Пароль).

4. Увайсці ў раздзел Алімпіяда.

Для рашэння будзе прапанавана 12 задач для вучняў 5-8 класаў і 10 задач вучняў 4 класаў . Іх неабходна будзе выканаць за 1 гадзіну.

Раздзелы сайта