Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Праект ProНас

У лютым 2019 года стартаваў новы гімназічны праект ProНас - праект пра нашу гімназію, нашых вучняў і педагогаў, нашы захапленні і дасягненні.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы першаснай арганізацыі ГА «БРСМ».

Чытайце, а лепш - далучайцеся!


09.02.2019 Ток-шоў «Вучні з прэміяй»

Героямі ток-шоў сталі Елісееў Даніла, вучань XI «А» класа, распрацоўшчык лінейкі партатыўных 3D-прынтараў, Хмялеўская Анфіса, вучаніца VIII «E» класа, вакаліст, удзельніца шматлікіх конкурсаў вакальнага майстэрства, і Максімук Дзмітрый, вучань VII «Г» класа , юны вынаходнік. Усе трое, нягледзячы на ўзрост і розныя сферы інтарэсаў, маюць адну агульную характарыстыку: яны ўладальнікі Прэміі спецфонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі.

Хлопцы і дзяўчаты расказалі пра тое, за што ім была ўручана прэмія, з чаго пачаліся іх пераможныя захапленні, а таксама падзяліліся некаторымі сакрэтамі поспеху.


23.02.2019 Ток-шоў "Не жаночая справа»

Героем ток-шоў у гэты святочны дзень стала маёр міліцыі ў адстаўцы, а сёння педагог сацыяльны гімназіі № 6 г. Мінска Леўчанкава Леніяна Яфімаўна.

Для аўдыторыі гледачоў было незвычайным убачыць педагога ў параднай форме, з ўзнагародамі на грудзях, сярод якіх нагрудны знак «За выдатную службу ў МУС». Лениана Яфімаўна распавяла, як прыйшла ў ваенную прафесію, ці складана жанчыне насіць форму і ці дапамагае ранейшы прафесійны вопыт у цяперашняй працы. Успамінаючы пра свой вопыт работы ІСН РУУС Кастрычніцкага раёну, гераіня звярнула ўвагу прысутных на тое, што цана памылкі часам вельмі вялікая, а жарты часам прыводзяць ды трагедыі.

На пытанне, «Так жаночая ці гэта справа - ваенная?» Леніяна Яфімаўна адказала: «Вядома, так!»

Са святам Вас, Леніяна Яфімаўна! Са святам 23 лютага ўсіх, мужчын і жанчын, якія стаяць на варце бяспекі і спакою нашай Радзімы!


Раздзелы сайта