Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.04.20

25 красавіка ў гімназіі адбыўся чарговы суботнік 25 krasavika ŭ himna

Супрацоўнікі гімназіі далучыліся да рэспубліканскай акцыі нягледзячы на тое, што большасць настаўнікаў праводзілі ўрокі і дадатковыя заняткаў па раскладзе панядзелка.

Папрацаваць на карысць гімназіі разам з іншымі супрацоўнікамі настаўнікі змаглі падчас «фортак» або пасля ўрокаў.

У ходзе суботніка быў пафарбаваны спартгарадок, закладзена новая клумба, працягнута замена лавак і агароджы тэнісных кортаў, вымытыя вокны. На тэрыторыі ўсіх карпусоў гімназіі праведзена афарбоўка спартыўнага абсталявання, перакопка і падсыпка кветнікаў.

Дырэктар гімназіі Смірнова В. Я., акрамя каардынавання, прыняла непасрэдны ўдзел у работах па афарбоўцы турнікоў каля першага корпуса і уладкаваню кветнікаў побач з трэцім корпусам. Па заканчэнні суботніка Вольга Яўгенаўна падзякавала ўсіх неабыякавых, якія адгукнуліся на запрашэнне дапамагчы, адзначыла значны аб'ём выкананых работ, пажадала добрых выходных, сонечнага надвор'я  і моцнага здароўя.

Раздзелы сайта