Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.01.20

Рэспубліканская акцыя "Бяспека - у кожны дом!" - прафілактыка вогненных надзвычайных здарэнняў

З 20 студзеня по 20 лютага 2020 года ў сталіцы праходзіць прафілактычная рэспубліканская акцыя "Бяспека - у кожны дом!". Мэта акцыі - папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх. У большасці выпадкаў вогненныя надзвычайныя здарэнні - гэта вынік бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. Пажар у кватэры ці доме ў большасці выпадкаў - вынік бестурботнасці і пагарды элементарнымі правіламі бяспекі.

Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях  інструктуюць насельніцтва аб пажарнай бяспекі. Напэўна, звыкла бачыць як яны правяраюць аб'екты, складаюць прадпісанні, выпісваюць штрафы, ці тушаць пажар. Але хто як ня работнікі МНС, якія ведаюць цану людской бестурботнасці, павінны гаварыць пра тое, як не дапусціць узнікнення небяспечных сітуацый. Як пазбегнуць трагічных наступстваў, і як захаваць сваё жыццё, калі яму нешта пагражае.

Штогод у Беларусі адбываецца больш за 7 тысяч надзвычайных сітуацый. Гіне каля тысячы чалавек. Але пажаранебяспечныя сітуацыі ствараюць самі людзі. Калі казаць пра курэнне, то на момант пажару практычна 90 працэнтаў загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Ці маглі гэтыя людзі адэкватна ацэньваць рэчаіснасць і думаць пра бяспеку? Вядома ж, не.

Тлеючы недакурак цыгарэты, калі трапляе на пасцельныя прыналежнасці праз 15 хвілін становіцца прычынай пажару. У гэтым выпадку смяротную дозу ўгарнага газу чалавек атрымлівае менш, чым праз 3 хвіліны. Да таго ж большасць такіх пажараў здараецца ноччу, выяўленне пажару суседзямі адбываецца, калі дом практычна цалкам ахоплены агнём. Паведамленне ў дзяжурную службу МНС паступае вельмі позна, і чалавек, які знаходзіцца ўнутры дома, гіне.

Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання таксама нярэдкая прычына пажараў. Людзей вельмі складана пераканаць у тым, што перагружаць электрычную сетку, пакідаць электрапрыборы ў рэжыме «чаканні» на доўгі час, выкарыстоўваць няспраўныя электрапрыборы і г. д. вельмі небяспечна. Бо большасць з нас прывыклі да свайго ўкладу жыцця і сваіх правілаў. І пакуль не адбываецца бяда, ніхто не задумваецца над тым, што яе можна было пазбегнуць. Дастаткова было проста выключыць камп'ютар, выняць з разеткі зарадную прыладу, паправіць электраправодку - бо гэта элементарныя рэчы, зрабіць іх зусім нескладана і шмат часу яны не патрабуюць. Але людзі ўпарта грэбуюць правіламі бяспекі, спадзеючыся на славутае "авось".

Яшчэ адна прычына пажараў, якая выклікае асаблівую трывогу - дзіцячае свавольства з агнём. Гуляюць з агнём дзеці, але вінаватымі з'яўляюцца бацькі. Бо пакінутыя на бачным месцы запалкі або запальнічка рана ці позна апынуцца ў дзіцяці ў руках. І колькі не папярэджвае МНС пра тое, што дзіця павіненна знаходзіцца пад пастаянным наглядам, бацькі працягваюць бяздумна рызыкаваць жыццямі сваіх дзяцей.

Спецыяліст СПіВА Савецкага РАНС Таццяна Бычонак

Раздзелы сайта