Паважаныя бацькі!
Запрашаем Вашых дзяцей у летні (чэрвень) аздараўленчы лагер
«Цуда-востраў»
з дзённым знаходжаннем на базе гімназіі.

Для дзяцей будзе арганізавана трохразовае харчаванне, займальныя мерапрыемствы і конкурсы, спартыўныя святы, наведванне кінатэатраў, бібліятэк і шмат іншае.
Лагер будзе працаваць для хлопцаў і дзяўчат 6-10 гадоў
|
з 1 па 21 чэрвеня 2020 года
|
Час працы лагера
|
з 08.00 да 18.00
|
Начальнік лагера
|
Міклашэвіч Алена Васільеўна
|
Тэлефон для даведак
|
+375 17 282 49 71, Антонавіч Ала Фёдараўна , намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
|
Мы фарміруем таксама профільныя атрады:
- спартыўны,
- харэаграфічны,
- краязнаўчы,
- даследчы.
Спяшайцеся! З намі канікулы стануць ярчэй!

Для жадаючых аздаравіць дзяцей у лагеры з дзённым знаходжаннем вучняўва другую і трэцюю змены ( ліпень, жнівень ) будуць арганізаваныя раённыя аздараўленчыя лагеры на базе іншых устаноў адукацыі:
2 змена (ліпень) на базе:
- ДУА «Сярэдняя школа №27 г. Мінска» (вул. Крапоткіна, 74);
- ДУА «Сярэдняя школа №148 г. Мінска» (вул. Гамарніка, 10).
3 змена (жнівень) на базе:
- ДУА «Гімназія № 6 г. Мінска».