Прыём у X - XI класы гімназіі
На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (X - XI класы) у гімназіі функцыянуюць 3 профілі:
- фізіка + матэматыка
- хімія + біялогія
- матэматыка + замежная мова
Вучні, якія завяршылі навучанне ў гімназіях на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі залічваюцца ў X клас без здачы ўступных выпрабаванняў.
Вучні, якія скончылі 9 класаў школы, маюць права на залічэнне на вольныя месцы па выніках двух ўступных экзаменаў па выбраных профільных прадметах.
У XI клас гімназіі вучні могуць быць залічаны на вольныя месцы па выніках уступных экзаменаў па двух профільных прадметах.