Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны школы

Турнір Першага маладзіка ў Мінск-Арэне: каманда нашай гімназіі па ушу паспяхова выступіла на міжнародных спаборніцтвах

12 студзеня 2019 года адбыўся традыцыйны Адкрыты рэспубліканскі турнір па ўшу (таолу) "Турнір Першага маладзіка". Турнір праводзіўся клубам "Пячатка Спячага Цмока"(г. Мінск) па плане рэспубліканскай федэрацыі ушу на базе "Мінск-Арэны".

У турніры прынялі ўдзел 26 каманд з розных краін і 180 удзельнікаў.

Адкрыццё турніру

Каманда «Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №6 г. Мінска» «Бонг Дзем Лонг» у складзе: Ягор Партасёнак, Цімур Крук, Марат Ніканчык, Цімафей Кавалеўскі прымала ўдзел у раздзеле «Традыцыйная кароткая зброя Ушу», дзе акрамя нас выступалі байцы з каманд Расіі (г. Масква) і Латвіі.

На жаль, у гэтым турніры, па розных прычынах, не прынялі ўдзел нашы байцэсы Аліса Клібашава і Анастасія Цвірко.

Судзейская калегія палічыла неабходным уключыць двух нашых 7-гадовых байцоў у тэхнічную групу С (хлопчыкі 9-11 гадоў).

Ягор Партасёнак, Цімур Крук, Цімафей Кавалеўскі,
Марат Ніканчык побач са сваім кіраўніком
Канстанцінам Віктаравічам Шчацініным

Тым не менш, разглядаючы выніковыя пратаколы, можна адзначыць, што нават з балам 7.01 мы апынуліся ў складзе першых 40 удзельнікаў (нагадаем - усяго іх 180).

Вядома, былі рэальныя памылкі, але ўлічваючы першы ўдзел у міжнародных турнірах такога ўзроўню, хочацца адзначыць агульны настрой на барацьбу і імкненне паказаць свае лепшыя якасці. А праца над памылкамі працягваецца ўсё жыццё, і няма мяжы дасканаласці.

Як вынік, набраўшы 7,64 балаў і адстаўшы ад пераможцы на 0.1 бала, прызёрам турніру стаў Цімур Крук, з чым мы яго і віншуем.

Вельмі спадабалася выступленне Ягора Партасенка, аднак у суддзяў было іншае меркаванне, у выніку чаго Ягор застаўся за мяжой прызёраў.

Для свайго ўзросту і стажу годна выступілі Цімафей Кавалеўскі і Марат Нікончык, за што ім вялікая падзяка.

Выказваем падзяку бацькам за тое, што знайшлі час для таго, каб прыйсці і падтрымаць нашых байцоў сваёй прысутнасцю, ды і фатаздымкі з'явіліся толькі дзякуючы ім.

Наперадзе ў нас яшчэ шмат чаго новага і незвычайнага, у прыватнасці, 24-25 студзеня 2019 года, па запрашэнні кітайскага пасольства, нашы хлопцы будуць прымаць удзел у святкаванні Новага года па месяцовым календары.

Канстанцін Шчацінін,
кіраўнік секцыі «АФП з элементамі ўшу»,
інструктар школы «Бонг Дем Лонг»,
чорны пояс 2 Данг, тай-Цзі-цюань - 1 Дуань,
інструктар ушу і В'ет Во Дао

Раздзелы сайта