Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навуковае таварыства вучняў

Навуковае таварыства вучняў

Навуковае таварыства вучняў – добраахвотнае аб'яднанне гімназістаў, якія імкнуцца да больш глыбокага пазнання дасягненняў у розных галінах навукі, тэхнікі, культуры, да развіцця творчага мыслення, інтэлектуальнай ініцыятывы, самастойнасці, аналітычнага падыходу да ўласнай дзейнасці, удасканалення ўменняў і навыкаў вучэбна-даследчай, вынаходніцкай, доследна-эксперыментальнай працы.

Дзейнасць навуковага таварыства вучняў ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам старшыні навуковага таварыства вучняў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ і іншых спецыялістаў навуковых устаноў. Навуковае таварыства вучняў ствараецца пры гімназіі.


Вынікі ўдзелу ў XXXVIII раённай канферэнцыі вучняў (натуральна-матэматычны і гуманітарны цыкл) у 2018/2019 навучальным годзе

Узнагарода

Назва работы

Прозвішча, імя, вучня, клас

Навуковы кіраўнік

Зуўвагі

Секцыя "Англійская мова"

Дыплом I ступені

The use of similarities of English and German at the beginning of the process of learning German as a second foreign language

Выкарыстанне падабенства англійскай і нямецкай моў у пачатку працэсу вывучэння нямецкай мовы (як другой замежнай

Сапуто Анастасія, 
10 Г

Сцяпанаў Анатоль Анатольевіч

Удзел у гарадскім этапе

Секцыя «Хімія»

Дыплом II ступені

Уплыў экстрактаў раслін на карозію металаў

Лысюк Алан,
10 Д

Захарава Анастасія Сяргееўна

Удзел у гарадскім этапе

Секцыя «Інфарматыка»

Дыплом I ступені

«Станцыя D3DCUBE»      

Елісееў Даніла, 
11 А

Градабева Іна Барысаўна

Удзел у гарадскім этапе

Секцыя «Біялогія»

Дыплом III ступені

Уплыў тэхнагенных забруджвальнікаў на рост і развіццё прыдарожных насаджэнняў г. Мінска

Крушэўскіх Дар'я,
11 Г

Захарава Анастасія Сяргееўна

 

5 снежня 2018 года прайшоў раённы конкурс даследчых работ. Чатыры работы нашых гімназістаў у секцыі "Англійская мова", "Біялогія", "Інфарматыка", "Хімія" былі адзначаны дыпломамі.

Сапуто Анастасія, Лысюк Алан і Елісееў Даніла выйшлі ў наступны этап конкурсу і прадставяць гімназію і раён на гарадской канферэнцыі вучняў (14-25 студзеня 2019 г.).

Віншуем юных навукоўцаў і іх навуковых кіраўнікоў, жадаем поспеху на гарадской канферэнцыі!


Задачы навуковага таварыства вучняў:

  • выяўляць у вучняў здольнасці да арыгінальнага, нестандартнага рашэння творчых задач;
  • развіваць у вучняў мэтанакіраванасць у дзейнасці;
  • дапамагаць вучням самасцвярджацца дзякуючы дасягненню пастаўленай мэты і публікацыі атрыманых карысных вынікаў;
  • садзейнічаць павышэнню прэстыжу і папулярызацыі навуковых ведаў;
  • развіваць у школьнікаў пазнавальную актыўнасць, даследчыя ўменні і навыкі, творчыя здольнасці ў працэсе вучэбнай і даследчай дзейнасці;
  • знаёміць гімназістаў з метадамі і прыёмамі навуковага пошуку;
  • вучыць працаваць з навуковай літаратурай, адбіраць, аналізаваць,
  • сістэматызаваць матэрыял, выяўляць і фармуляваць праблемы, пісьмова афармляць навуковую працу, авалодваць мастацтвам дыскусіі, выступаць перад аўдыторыяй з дакладамі аб дасягненнях айчыннай і сусветнай навукі і практыкі, умець карыстацца абсталяваннем, неабходным для эксперыментаў;
  • спрыяць прафесійнаму самавызначэнню вучняў.

Змест работы навуковага таварыства вучняў:

  • складанне праграм, распрацоўка праектаў і тэм даследаванняў;
  • стварэнне банка дадзеных аб творчых здольнасцях вучняў, іх адоранасці на аснове псіхолага-педагагічнага тэсціравання, непасрэднай практычнай дзейнасці дзяцей і падлеткаў;
  • распрацоўка і рэалізацыя спецыялізаваных індывідуальных і дыферэнцыраваных праграм падтрымкі і развіцця адораных вучняў;
  • рашэнне рацыяналізатарска-вынаходніцкіх задач;
  • задавальненне персанальнага попыту ўдзельнікаў навуковага таварыства вучняў на вывучэнне праблем,якія іх цікавяць;
  • удзел у экспедыцыях, алімпіядах, конкурсах, турнірах, інтэлектуальных гульнях, выставах;
  • правядзенне семінараў, дыскусій, навукова-практычных канферэнцый;
  • выступленні з лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, творчымі справаздачамі;
  • сустрэчы з вучонымі, вынаходнікамі, супрацоўнікамі музеяў, архіваў;
  • кіраўніцтва аб'яднаннямі па інтарэсах для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту;
  • сумесныя пасяджэнні гімназічных і студэнцкіх секцый навуковых таварыстваў;
  • падрыхтоўка творчых работ, публікацый у гімназічных навуковых зборніках, а таксама ў зборніках вушэйшых навучальных устаноў.

Структура і арганізацыя работы навуковага таварыства вучняў

Навуковае таварыства вучняў уключае ў сябе творчыя групы вучняў, аб'яднаных у секцыі па розных абласцях ведаў.

Вышэйшым органам навуковага таварыства вучняў з'яўляецца сход ўсіх членаў таварыства, якое праводзіцца адзін раз у год для падвядзення вынікаў за справаздачны перыяд, вызначэння задач на новы навучальны год, зацвярджэння планаў, выбараў савета таварыства, прыняцця дакументаў і рашэнняў па дзейнасці навуковага таварыства вучняў.

У перыяд паміж сходамі кіруе дзейнасцю навуковага таварыства вучняў старшыня-педагог і вучнёўскі савет, які выбіраецца агульным сходам тэрмінам на адзін год. Савет навуковага таварыства вучняў вырашае арганізацыйныя пытанні, аказвае дапамогу навуковым кіраўнікам і кансультантам у рабоце па правядзенні навучальных збораў, канферэнцый, выстаў, экспедыцый, сходаў, узаемадзейнічае з саветамі навуковых таварыстваў вучняў іншых навучальных устаноў раёна і горада.

Вучнёўскі савет працуе пад кіраўніцтвам навукова-метадычнага савета гімназіі.

Заняткі членаў навуковага таварыства вучняў праводзяцца калектыўна або індывідуальна пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка і кансультантаў на аснове зацверджаных саветам праграм і тэматыкі творчых работ па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў месяц.


Удзельнікі навуковага таварыства вучняў

Членамі навуковага таварыства вучняў з'яўляюцца вучні 1-4-х класаў (“Разумнікі і разумніцы") і 5-11-х класаў, якія выказалі жаданне актыўна ўдзельнічаць у працы секцый таварыства.

Вучні - выканаўцы вучнёўскай даследчай работы маюць права:

  • выбраць тэму ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі;
  • выкарыстоўваць для выканання даследавання матэрыяльна-тэхнічную і інфармацыйна-даведачную базы адукацыйнай установы;
  • атрымліваць рэгулярную метадычную і арганізацыйную дапамогу ад кіраўнікоў і навуковых кансультантаў вучнёўскай даследчай работы;
  • свабодна выкарыстоўваць уласныя вынікі даследчай дзейнасці ў адпаведнасці з аўтарскім правам;
  • прадстаўляць вынікі выканання вучнёўскай даследчай працы для атрымання заліку або адзнакі па адпаведным прадмеце;
  • могуць абіраць і быць абранымі ў вучнёўскі савет;
  • атрымліваць водгук аб сваёй творчай рабоце ад вучнёўскага савета і навуковага кіраўніка.

Да абавязкаў выканаўцаў вучнёўскай даследчай работы адносяцца:

  • выкананне даследавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі, зацверджанымі ў адукацыйнай установе;
  • захаванне графіка работ у адпаведнасці з рабочай праграмай даследавання;
  • забеспячэнне поўнай захаванасці і беражлівага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў і даведачна-інфармацыйных матэрыялаў адукацыйнай установы, а таксама іншых устаноў (бібліятэк, архіваў, музеяў і т.п.).

За актыўную дзейнасць у навуковым таварыстве вучняў і выкананне канкрэтных работ гімназісты ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі, граматамі, прызамі, заахвочваюцца экскурсійнымі пуцёўкамі.

Раздзелы сайта