Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Педагагічны калектыў

Адукацыйны працэс у 2019/2020 навучальным годзе ажыццяўляюць 154 педагогі. З іх 129 настаўнікаў, 7 членаў адміністрацыі, 1 метадыст, 5 супрацоўнікаў сацыяльна-псіхалагічнай службы, 2 педагогі-арганізатары, 8 выхавальнікаў ГПД, 2 педагогі-дэфектолагі.

Узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў дастатковы: 100% педагогаў маюць вышэйшую адукацыю. Вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі - 84% педагагічных работнікаў.

У гімназіі склаўся стабільны калектыў адміністрацыі, у якім рацыянальна размеркаваны функцыянальныя абавязкі з улікам кваліфікацыйных характарыстык, прадметнай скіраванасці, мэтазгоднасці і асобасных характарыстык.

Педагагічныя работнікі гімназіі прадстаўляюць вынікі сваёй педагагічнай дзейнасці на раённым, гарадскім, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.

У бягучым навучальным годзе больш за 50 настаўнікаў прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах: конкурсах прафесійнага майстэрства, навукова-практычных канферэнцыях педагогаў, дыстанцыйных праектах, кірмашах, выставах рознага ўзроўню. З іх у канферэнцыях рознага ўзроўню прынялі ўдзел 24 педагогі, у вочна-дыстанцыйных праектах - 12 педагогаў, у гарадской педагагічнай майстэрні для настаўнікаў пачатковых класаў - 7.

Штогод педагогі гімназіі дзеляцца вопытам сваёй работы на старонках друкаваных выданняў, удзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях: Хрушчова І.М., Курацёва Н.А., Градабаева І.Б., Якубовіч Ж.М., Міллер Н.А., Шарашэўская В.У., Шустава Т.М., Рыжанкова В.Б., Рабейчыкаў Ю.М., Рудзянок В.У., Сцяпанава Т.В., Палявік А.П., Котава Н.Б., Дабрынская Н. С.

Стабільным застаецца паказчык гімназіі ў распаўсюджванні свайго педагагічнага вопыту праз СМІ. У метадычнай скарбонцы бягучага навучальнага года гімназіі 33 публікацыі педагогаў (у мінулым годзе было - 32 публікацыі). У 2016/2017 навучальным годзе па дзве публікацыі маюць Дабрынская Н.С., Кандэра А.С., Курацёва Н.А., Шарашэўская В.У.

Педагогі гімназіі з'яўляюцца кіраўнікамі раённых аб'яднанняў: Бялт Т.М., Царэня Д.В., Савельева Н.М., Ліхадзей К.В., Курацёва Н.А.

Больш падрабязна пра настаўнікаў гімназіі, працу метадычных аб'яднанняў, дасягненні, глядзіце раздзел "Настаўніцкая".

Раздзелы сайта