Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Свет нашых захапленняў

У гімназіі № 6 адкрыта маса магчымасцяў для рэалізацыі і развіцця ў вучняў нашай гімназіі сваіх захапленняў, інтарэсаў, творчага патэнцыялу.

Нашы вучні: 


- пішуць вершы, апавяданні, эсэ ў рамках работы творчай лабараторыі «Суквецце».

У склад творчай лабараторыі ўваходзяць усе выкладчыкі і вучні гімназіі, якія ствараюць работы творчага характару. Лепшыя творчыя працы: вершы, казкі, апавяданні, нарысы, эсэ, мастацкія пераклады з замежных моў, нататкі маладых навукоўцаў, якія з'явіліся вынікам удзелу гімназістаў і выкладчыкаў у рознапланавых мерапрыемствах, - складаюць зборнік творчых работ «Суквецце».  Перайсці >>>


- трэніруюцца ў спартыўных секцыях і на факультатыўных занятках па фізкультуры.

Шэсць дзён на тыдзень дзверы спартыўных залаў адкрыты для вучняў 2-11 класаў. Праводзяцца факультатывы па валейболе, баскетболе, атлетичеcкой гімнастыцы, працуюць гурткі па ушу, спартыўнай аэробіцы і баскетболе. 

На факультатыве  «АФП з элементамі ушу» вывучаецца ўсходняя школа актыўнай самаабароны і аздараўлення "Бонг дем лонг" ("ЦЕНЬ начнога ДРАКОНА"). Трэніроўкі праводзіць інструктар ушу і В'ет Во Дао Канстанцін Шчацінін, - чорны пояс 1 Данг. Перайсці >>>


- Шахматны клуб "Фарпост".

Шахматны клуб "Фарпост" прапануе шырокі дыяпазон паслуг па развіцці памяці, увагі, мыслення -навучанню асновам шахматнай гульні: 

  • заняткі з кваліфікаванымі шахматыстамі;
  • заняткі ў групах пачатковай падрыхтоўкі для вучняў ;
  • удзел у раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах;
  • арганізацыя спаборніцтваў, спартыўна-аздараўленчых лагераў і іншых мерапрыемстваў.

Перайсці >>>


Раздзелы сайта